- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» і інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае... Болей »
Гэта кніга напісана вельмі даўно — больш двухсот гадоў назад, Прыдумаў яе англійскі пісьменнік Даніэль Дэфо. За сваё доўгае жыццё ён напісаў шмат кніг, але ніводная з іх не мела такога поспеху, як «Рабінзон». Кніга гэта стала вядомая ўсяму свету.... Болей »
Новая кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра Міколы Чарняўскага - яскравы доказ таго, як трэба пісаць для дзяцей: шчыра, вобразна, захапляюча. Тэматыка зборніка разнастайная: тут і вершы-ўсмешкі, і казкі, і пацешкі, і скорагаворкі, і загадкі, і лічылкі. Яны адкрываюць для юнага чытача шмат займальнага... Болей »
"Былі сабе кароль з каралевай, і не было ў іх дзяцей. Так яны сумавалі праз гэта, так сумавалі, што і сказаць няможна. Ужо і ўсе святыя крыніцы на свеце пааб'ездзілі, і маліліся, і бажыліся, і пацеры ўвесь час казалі — чаго толькі не рабілі, а ўсё дарма. Але нарэшце каралева такі зацяжарыла і нарадзіла... Болей »
Я пішу даўно, таму можна знайсьці творы на ўсе густы і тэмы. У мяне ёсьць і дзіцячыя вершы, і пародыі, і песьні… Для каго мая творчасьць? Для ўсіх! Я заўжды шукаю штось новае, стараюся быць непадобным да сябе ўчарашняга. Як гэта атрымліваецца – меркаваць маім чытачам (В. Шніп)... Болей »
У гэтай казцы ў займальнай форме расказваецца пра незвычайныя прыгоды маленькага таўсматага кацяняці, якое з часам стала дужай і прыгожай коткай. Рыска была вельмі гарэзлівай, памаўзлівай і цікаўнай. З-за гэтай цікаўнасці яна часта трапляе ў самыя неверагодныя і смешныя сітуацыі, якія часам з’яўляюцца... Болей »
"Паэзія - асаблівая веда", - зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт. Зномы – чарговы від літаратурнага твора, «выснены» Алесем Разанавым і «запушчаны» ў беларускую, а затым у сусветную... Болей »
У прадмове да першай часткі тома разглядаліся пытанні паходжання чарадзейных казак, іх працоўная аснова, характар сувязі з рэчаіснасцю, сістэма вобразаў, ідэйна-тэматычны змест, нацыянальная спецыфіка і некаторыя іншыя праблемы, што вызваляе зараз ад неабходнасці зноў звяртацца да гэтых пытайняў. Мэта... Болей »
Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава». У рамане... Болей »
Вядомы Быкаў і невядомы Быкаў адкрываецца перад чытачом у “пасьлясавецкай” аповесьці “Сьцюжа”. Абвостранае пачуцьцё перажываньня лёсу Беларусі перанесенае на старонкі твораў Васіля Быкава рабіла іх запатрабаванымі ў розных узростах і розныя часы. Аповесьць распавядае пра складаныя лёсы беларусаў перад... Болей »