be

Мастацкая літаратура

За морам Хвалынскім
epub

За морам Хвалынскім

Аповесць
Іпатава Вольга

Каваль Таміла перастаў спаць па начах. Не дзіва — працаваў дзень за днём: атраду Брачыслава i яго воям патрэбна было новае ўзбраенне. Да домніц — Таміла паставіў яшчэ дзве непадалёку ад кузні — бесперапынна падвозілі руду цёмна-чырвонага ці бурага колеру, што капалі на Чортавым балоце i на задзвінскім... Болей »

Майстар i Маргарыта
epub

Майстар i Маргарыта


Булгакаў Міхаіл

Аднойчы вясною, у надзвычай душны адвячорак, на Патрыярхавых сажалках у Маскве з'явiлiся двое. Першы, у шэранькiм летнiм гарнiтуры, быў маленькi ростам, сыты, лысы, свой прыстойны на выгляд капялюш булачку нёс у руцэ, а на чыста выгаленым твары меў велiзарныя акуляры ў рагавой аправе. Другi плячысты... Болей »

Лісты з Зэльвы

Лісты з Зэльвы

З эпісталярнай спадчыны (1964-1983)
Геніюш Ларыса

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла... Болей »

Казкі
pdf

Казкі


Кіплінг Рэдзьярд

Гэта было даўно, мой мілы хлопчык. Жыў быў Кіт. Ён плаваў па моры і еў рыбу. Ён еў і ляшчоў, і яршоў, і бялугу, і сяўругу, і селядца, і селядцову цётку, і плотачку, і яе сястрычку, і шустрага, жвавага ўюна вертуна вугра. Якая рыба трапіцца, тую і з'есць. Разявіць рот, гам – і гатова! Так што ўрэшце ва... Болей »

Беларуская мова
pdf

Беларуская мова


Дубоўскі Кірыл

“Я твая Беларуская Мова! Ды не будзе ў цябе іншых моваў апроч мяне! Калі ты вырашыў аддаць мне душу, то ведай, што мусіш выканаць неабходныя ўмовы. З сённяшняга дня ты будзеш як мага больш пісаць пра наш край, наш шлях, зямельку гаротную беларускую, маскалёў клятых чужынцаў і пагоню бел чырвона белую.... Болей »

Пан Міністар
pdf

Пан Міністар

Камедыя ў 3-х актах
Аляхновіч Францішак

Сцэна – пакой у мяшчанскім доме. Адначасна кабінэт гаспадара і сталовы пакой. Пасярэдзіне балькон са шклянымі дзьвярыма, праз якія відаць гарадзкі пэйзаж; па бакох балькону ў гэтай самай сьцяне вокны. Налева, на першым пляне дзьверы ў пакой Любы, далей галоўныя дзьверы ўхадныя. Направа, на першым пляне... Болей »

Загадка Багдановіча
pdf

Загадка Багдановіча


Стральцоў Міхась

Надзеі на папраўку амаль не было: ён гэта ведаў добра. I ўсё ж паехаў. Можа нават і таму, каб хоць трохі супакоіць сяброў. Дзіўная рэч: за ўсе іхнія клопаты ён мог аддзячыць хіба што згодай на гэтую паездку. Ён надта не любіў усялякіх клопатаў аб сабе. Грошы на дарогу і лячэнне яму сабралі. Пра гэта... Болей »

Пялёсткі
pdf

Пялёсткі


Дубоўка Уладзімір

У маладыя гады ішоў я неяк з дзяўчынай па Вялікай Мікіцкай вуліцы. Непадалёк ад кансерваторыі была антыкварная крама. Мы спыніліся ля вітрыны, бо абмінуць яе было нельга: не вітрына, а сапраўдная выстаўка старадаўніх рэчаў розных эпох і народаў. Побач з кітайскімі бажкамі французская парцэляна, побач... Болей »

На вёсцы
pdf

На вёсцы

Ідылічны абразок у 2-х актах
Аляхновіч Францішак

Дурная, як авечка! Чаго яна хоча ад мяне? (глядзіць на неба). Узапраўды сонцо ўжо нізенька, і хутка ужо трэба будзе стада да хаты гнаць, а Ганулька сягоньня не прыйшла! Ня ведаю, што са мной!.. Калі Ганульку прыходзіцца доўга чакаць, здаецца мне, сэрцо выскачыць з грудзей, здаецца, што вось ураз жа захварэю...... Болей »

Беларускі тэатр
pdf

Беларускі тэатр


Аляхновіч Францішак

Зьбіраючы матэрыялы для гэтай кніжачкі, аўтору не прыйшлося карыстацца першымі крыніцамі, рукапіснымі матэрыяламі, якія былі для яго недаступны. Большая частка матэрыялу, зьмешчанага ў першых трох разьдзелах кніжкі, ўзята з працаў расейскіх вучоных – П. Бязсонава, Марозава, Карскага ды інш. Заданьнем... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org