be

Мастацкая літаратура

Рускія народныя казкі
pdf

Рускія народныя казкі


Прыйша баба на поле жаць і схавала за кусты збан з малаком. Падкралася да збана лісіца, засунула ў яго галаву, малако выхлебтала, пара б і дадому, ды вось бяда – галавы са збана выцягнуць не можа. Ходзіць лісіца, галавою матае і гаворыць:– Ну, збан, пажартаваў, ды і досыць. Адпусці ж мяне, збаночак!... Болей »

Прыгоды Тома Соўэра
pdf

Прыгоды Тома Соўэра


Твэн Марк

Старая ссунула акуляры на кончык носа і праз верх акуляраў агледзела ўвесь пакой, потым падняла акуляры на лоб і глянула з пад акуляраў. Яна бадай ніколі не глядзела праз акуляры, калі шукала вачыма якую небудзь дробную рэч,– напрыклад, хлопчыка,– бо гэтыя акуляры надзяваліся толькі для форсу, для хараства... Болей »

Дэжа вю: перавыбранае
pdf

Дэжа вю: перавыбранае

Вершы з пяці кніг
Хадановіч Андрэй

Сам насам са швэдрам, што кінуты ў кут, сам насам са страчаным часам, сам насам з уласнай прысутнасцю тут, са столькім, што ўжо не сам насам, – знадворку, бо замак замкнуты стары, на пекную гледзячы зорку (знадворку адносна ўсяго, што ўнутры, – так блізка, што ўжо не знадворку), нарэшце стамлюся ад словаў... Болей »

Майстар i Маргарыта

Майстар i Маргарыта

раман
Булгакаў Міхаіл

Аднойчы вясною, у надзвычай душны адвячорак, на Патрыярхавых сажалках у Маскве з'явiлiся двое. Першы, у шэранькiм летнiм гарнiтуры, быў маленькi ростам, сыты, лысы, свой прыстойны на выгляд капялюш булачку нёс у руцэ, а на чыста выгаленым твары меў велiзарныя акуляры ў рагавой аправе. Другi плячысты... Болей »

Я помню ўсё

Я помню ўсё

Успаміны, лісты
Верас Зоська

Выданьне прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892-1991) – пісьменніцы, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадскай дзеячкі. У аднатомавіку без купюраў друкуюцца яе ўспаміны і 386 лістоў (367 – упершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам.... Болей »

Хвоі гавораць
epub

Хвоі гавораць


Чорны Кузьма

Смех - часта дзындра сумных настрояў і сталых думак. Адгэтуль я праводжу раўналежнасці пры маіх разгадках усяго... Сяджу над канавай, гляджу на босыя, каравыя ногі дзядзькі Язэпа і думаю: увесь час ён маўчыць - значыцца, у яго многа важкага ў душы; у яго многа слоў. Мне важна слухаць яго выказванні аб... Болей »

Маё дзела цялячае
epub

Маё дзела цялячае


Чорны Кузьма

Вясковых прыйшло на сход усяго чалавек дваццаць, а з хутароў і дробных фальваркаў, якія былі вакол вёскі, сабралася людзей у два разы больш. Адчыніў сход член валіспалкома, ён жа і член валасной камячэйкі - Мікалай Козіч, малады чалавек, гадоў пад дваццаць два, з шырокім і белым брытым тварам. На кожным... Болей »

Апавяданні
epub

Апавяданні


Чорны Кузьма

Густы і мокры вецер гоніць сырыя і цяжкія хмары; яны грузна плывуць, лезучы адна на другую, закрываюць сабою неба і сонца і робяць асенні дзень шэрым і хмурным. Часам спускаюцца яны нізка і сеюць на мокрую зямлю дробны дождж-імглу, а часам узнімаюцца вышэй і, не вытрымаўшы сілы ветру, разрываюцца і ачышчаюць... Болей »

Заўтрашні дзень
epub

Заўтрашні дзень

Аповесць
Чорны Кузьма

Тым летам мурашнік перавысіў першы сук старой яліны. Цяпер ён даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб'ехаў, растрывожаныя мурашкі бегалі ў траве. Нехта хадзіў тут, хто не ведаў ходаў і сцежак, убіўся ў мурашнік, набраўся голак з мурашкамі, выйшаў з узлесся ў поле і сыпаў з сябе яловымі голкамі... Болей »

Пошукі будучыні
epub

Пошукі будучыні

раман у дзвюх частках
Чорны Кузьма

Той дзень быў ціхі, хмурны, сухі і цёплы. Стаяў верасень месяц. І даўно гэта было. Час быў такі, што нашы бацькі былі на вайне. Ішла вайна з немцамі 1914–1918 гадоў. Усе мы былі або малыя, або самыя зялёныя падросткі. Асенні дзень ужо хіліўся да вечара свайго. Мы былі ў полі. Тыя гады прымусілі нас змалку... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org