- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сонца забарылася нечага і пакуль разлівала па небасхіле адну ружовую чырвань. Была нядзеля, і ніхто не адважваўся парушаць ранішняй цішы. Толькі днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі, налівалі ў дубовыя двухдонкі халодную ваду. Ад дзяржаўнай... Болей »
Ігнат скідаў за дваром апошнюю капу сена і, разгарачаны, увайшоў у сенцы, пастаяў там, пакуль не звыкліся вочы з лёгкім змрокам, і толькі пасля ўжо ўзяўся за конаўку, што вісела на сцяне над лаўкай, на якой стаялі вёдры з вадой. Вада ў адным вядры была халодная — мусіць, нядаўна з крыніцы, і зубы Ігнатавы... Болей »
Сцежка вяла ад прыстані ўгору, і я неўзабаве перайшоў па дашчаным мастку глыбокую аўражыну, на дне якой цёк ледзь прыкметны ручай. Далей сцежка ішла праз гароды, дзе расла бульба і былі грады з высокай бурачнай батвой. З узгорка ўвесь гарадок быў як на далоні. Раней такія гарадкі называлі пазаштатнымі.... Болей »
Праз адчыненую брамку Максім выйшаў на перон. Было каля дзесяці гадзін — з гарадка аўтобус рушыў а палавіне дзясятай і свае тры кіламетры праехаў хутка, балазе, што спыняцца нідзе не давялося: да самага вакзала на шашы нікога не сустрэлі. Да прыходу цягніка яшчэ заставалася часу, і Максім захацеў абысці... Болей »
Васіля Антонавіча разбудзілі галасы: нехта праходзіў па сцежцы паўз хлеў, дзе спаў ён на сене — на дзвюх ношках малочнае брыцы, якую гаспадыня ўскінула пад самы вільчык, на сасновыя жэрдзі, — і засмяяўся на ўсю вуліцу. Пасля пачуўся хваравіты кашаль. І раптам нібы прарвалася ноч: прачнуліся па дварах... Болей »
Снарад упаў каля дарогі неспадзявана — прыляцеў аднекуль, і ніхто нават не пачуў. Асколкамі былі забіты чацвёра салдат з другога ўзвода і паранены ў жывот камандзір роты Сямён Кажанаў. Пакуль хавалі забітых, санінструктар перавязаў параненага. Капітан ляжаў крокаў за сто ад дарогі, на паляне, куды яго... Болей »
Уранні прыйшлі нашы — спачатку па Зацішанскім бальшаку прагрукаталі, ляскаючы жалезам, танкі, пасля, можа, праз паўгадзіны, з-за пагорка паказалася пяхота. Калоны пехацінцаў павольна спускаліся ў нізіну, што перад вёскай, і адтуль, расцякаючыся, як ручаіны вясной, па лясных і палявых дарогах накіроўваліся... Болей »
Сонца амаль на вачах пабольшала, зрабілася чырвонае. На зямлі, ужо як на дражджах, вырасталі цені; на вадзе, на самай сярэдзіне возера, пераліваліся, бліскаючы пазалотаю лускі, быццам жыравалі там касякі маленькіх рыбак. Над Бароўкай, двароў на сорак вёскай, якая падступалася паўкругам да возера (па... Болей »
На золку, калі яшчэ спявалі пеўні, я пакінуў Брады, каб да сонца выйсці праз дальні расцяроб да Пычава берага. Дарога ішла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль ніхто не ездзіў, таму каляіны пазарасталі высокай травой. Трава даставала да каленяў. Можа ўжо гадзіну мае грудзі дыхалі халадком яснага рання.... Болей »
Я азірнуўся і ўбачыў незнаёмага старога, які шыбаваў з клеткай у руцэ сярэдзінай вуліцы. Ён быў невысокага росту, згорблены, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі, што выбіваліся з-пад саламянага брыля. На незнаёмым была вылінялая сацінавая кашуля з манішкай, падпяразаная поясам з кутасамі, а на... Болей »