- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы тады спяшаліся падрыхтаваць запасную базу. Туды павінен быў перабазіравацца наш атрад. Але да базы нашай заставалася прайсці па бязлессі амаль паўсотню кіламетраў. А ты ведаеш, што азначала ў тых умовах апынуцца на голым месцы? Хоць не соладка і ў лесе было, але ж лес, брат, ёсць лес. Кожнае дрэва... Болей »
Ноч была з расой, ажно халодная, як у самую восень. Але ціша стаяла нязвычная — у наваколлі больш не чулася таго грукату і гулу матораў, што прынесла ў Забесяддзе вайна. Астаткі 55-й дывізіі, якая ўваходзіла тады ў 13-ю армію, што абаранялася на Сажы паміж Прапойскам і Крычавам, без баёў пераправіліся... Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934–1996) увайшло ўсё самае значнае з яго літаратурнай спадчыны — раман «Плач перапёлкі» пра першыя дні нямецкай акупацыі ў 1941 годзе, апавяданні, драматычная згадка пра нашу далёкую гісторыю, публіцыстычныя артыкулы пра самыя надзённыя праблемы... Болей »
Аднойчы ў прыватнай размове аўтарам гэтай кнігі давялося пачуць выказванне: «У той час, калі цывілізаваная Еўропа ўзводзіла гарады i хадзіла ў крыжовыя паходы вызваляць Труну Гасподнюю, нашы продкі апраналіся ў звярыныя шкуры i высвятлялі паміж сабою стасункі пасродкам дубіны». Было вельмі крыўдна, i... Болей »
Новая кніга Змітрака Куніцкага — гэта вершы, напісаныя ў розныя гады XX і XXI стст., прасякнутыя сыноўскай любоўю да Бацькаўшчыны, балючымі клопатамі мінулых і сучасных дзён, сумныя шчырыя і пакаянныя вершы пра каханне, гумарыстычныя і сатырычныя; празаічныя: нататкі, замалёўкі, эсэ, якія адлюстроўваюць... Болей »
Над счарнела-голым вільготным садам, які неўпрыкмет паскідаў з сябе апошнія шматкі снегу і яшчэ не ўвабраўся ў вяснова-маладую зеляніну, вісела нізкае неба, пабітае іржою, паклычанае і злямчанае, нібыта воўна, нямытая і нечасаная. Шэрая раніца не адпускала ад акна. Мастак стаяў задумлівы, паклаўшы далоні... Болей »
Хош гаротная, але задзёрыстая была Фрося, гордая. Яе дробная, як гняздо, хатка была старэнькая — на падпорках трымалася. Калі міма праходзіла стада, Фрося пільнавала, каб вялізны буры бугай багатага суседа не пацёрся аб вугал хаты, бо яна пры гэтым ходарам хадзіла і магла разбурыцца. Будкі графскіх сабак... Болей »
Гэта былі не звычайныя крыжы, якія мы бачым на могілках, або ў царкве, ці на абразах. Гэта былі тры маленькія, нязграбныя крыжыкі, пісаныя на паперы мазолістай, каравай рукой Янкі Гарбача. Тры палачкі ўдоўж і тры ўпапярок. Янка Гарбач так заўсёды падпісваецца. Тры крыжыкі складаюць усю яго пісьменнасць... Болей »
На зачарованых гонях, нібы тры адвечныя вартаўніцы, шушукалася тройца зграбных стромкіх хвоек. Нібы карагодніцы, якія во-во пусцяцца ў скокі, хвойкі рухалі зялёнымі пругкімі рукамі-лапкамі. Вілаватымі ланцугамі-карэннямі хвойкі былі прыняволены некім да гоняў. Хтосьці паставіў іх тут глядзець за тым... Болей »
Ужо болей за сто год, як воддаль тракту, на пагорку, стаяла вёска Такароўшчына. Вёска невялікая — сяліб каля дваццаці. Але яна вызначалася ва ўсёй ваколіцы сваім багаццем. Хаты зграбныя, высокія, чыстыя, пакрытыя не саломай, як у суседніх вёсках, а драніцамі. Кожная хата мела на сваім дзядзінцы добрую... Болей »