be

Мастацкая літаратура

Ісці і не баяцца
epub

Ісці і не баяцца

Нататкі з нататнічкаў
Пятровіч Барыс

Люблю прозу паэтаў – Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Шкля­рэўскага, нават Ясеніна… Але прозу паэта Някляева не назаву прозай паэтаў. У ёй хапае вобразнасці, метафарычнасці, прыгожасцяў, якія ад паэзіі, але разам з тым гэта грунтоўная проза грунтоўнага празаіка. Люблю лёгкасць і прыгажосць прозы паэтаў. Кажу... Болей »

Не кажы бабулі
epub

Не кажы бабулі

Біяграфічны расповед
Ліс Дар'я

Бабуля стала ўдавой у тым узросце, калі я і не думала ісці замуж. Зрэшты, мяне не звалі. Каму патрэбны праблемы на сваю галаву? Канечне, дзед пра такое не думаў, закахаўшыся ў бабу Таню ў 6 класе. І свае праблемы атрымаў… Затое жылі яны весела, хоць бабуля ніколі не была ідэальнай жонкай, а – тым болей!... Болей »

Чараўніца
epub

Чараўніца

Апавяданні
Ластаўскене (Ластоўская) Марыя

У 2022 годзе Літва досыць сціпла адзначыла 150-годдзе з дня нараджэння класікіні літоўскай літаратуры Марыі Ластаўскене, ці Ластоўскай на беларускі лад. Жыццё пісьменніцы было звязана не толькі з Літвой, але і з Беларуссю: пэўны час яе мужам быў Вацлаў Ластоўскі, адна з дачок пісьменніцы жыла ў Менску.... Болей »

Халоп Яснавяльможнага дэмакрата
pdf epub

Халоп Яснавяльможнага дэмакрата

Раман-дурнота
Казакоў Валерый

Сярэдзіна XXI стагоддзя, светам кіруе Высокая сямёрка. І няма ні Расіі, ні ЗША. На палітычнай мапе – Сібрусія, Афраюсія, Аб'еўра. І Хахлабульбія, межы якой прайшлі ў дзесятках кіламетраў ад Масквы... Суседнюю дзяржаву ачольвае Пераемнік Шосты... У гарах тундры адкрываецца містычна-пракаветная Шамбала... Болей »

Крылы
pdf

Крылы

вершы, паэма
Брусевіч Анатоль

Пад адной вокладкай сабраны творы розных гадоў, тэматычна аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: «Верныя вершы», «Пад сцягам Мадагаскара», «Сумная вакханалія», «Ты – як зямля». У першым пераважаюць вершы агульнафіласофскага зместу, раскрываючы няпростыя суадносіны мастака і мастацтва. Другі раздзел прысвечаны... Болей »

Золата князёўны
pdf epub

Золата князёўны

Апавяданні. Байкі
Ляхновіч Павел

“Золата князёўны” – чарговая кніга пісьменніка, перакладчыка, сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. У зборнік увайшлі апавяданні і байкі. Большасць апавяданняў – гэта гісторыі з уласна перажытага, перадуманага. Аўтар, былы паводнік добра ведае і доўгае расстанне з домам, і сум па бацькоўскай хаце, і радасці... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Казакоў Валерый

Кожны значны пісьменнік раскрываецца чытачам сваёй тэмай — але не проста тэмай як субстанцыянальным адзінствам створаных герояў і падзей, а тэмай-вобразам, тэмай-інтанацыяй, тэмай-жанрам. Змененая падчас творчасці мастакоўскай воляй, яна становіцца свайго роду апазнавальным знакам аўтара: «Судьба человека»... Болей »

Скрыня. Куфар. Камода
epub

Скрыня. Куфар. Камода

Проза з той кніжкі, якая можа быць
Дранько-Майсюк Леанід

Каб зрабіць скрыню, куфар, камоду – у сталярні спяваў гэбель, у кузні стагнала кавадла; сталяр ішоў да каваля, каваль прыходзіў да сталяра; дрэва ўціскалася ў жалеза, жалеза ў дрэва... О, скрыня, куфар і камода – мэбля, якая зачароўвала, і першая тут яна, цьмяна-шэрая немаляваная, з плоскім векам, скрыня.... Болей »

Унутраны горад
epub

Унутраны горад

Эсэ
Бабкова Вольга

Як жа хочацца скруціцца ракаўкай, згарнуцца шчыльна, абхапіўшы рукамі калені і знерухомець на нейкі час, каб пасля выпрастацца ўдоўжкі, у струнку, расплюшчыць вочы і гуліверскім крокам рушыць у туман. Менавіта так зрабіла мая дачка, калі, праседзеўшы каля вакна ў чужым пад’ездзе на апошнім паверсе, асцярожна... Болей »

Шматкроп’і-ІІ
epub

Шматкроп’і-ІІ


Ваганаў Сяргей

Ганна Цімафееўна, школьная настаўніца гісторыі, калі пачы­нала распавядаць, як мудра бальшавікі вырашылі сялянскае пытанне, любіла падмацоўваць свой аповед жывым, так бы мовіць, прыкладам. Прыклад гэты браўся з неба, адкуль зямля была асабліва добра бачная. «Калі ляціш над Польшчай, – казала яна, – адразу... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org