be

Мастацкая літаратура

Самапіска
epub

Самапіска

Апавяданне
Місуна Алесь

Калі б сённяшнія, пачатку трэцяга тысячагоддзя, абаронцы прыроды, зялёныя, ці як іх там завуць, раптам трапілі на маю малую радзіму гадоў гэтак шэсцьдзесят таму, ніхто б з іх сваёй смерцю не памёр. Заўчасныя інфаркты іх выкошвалі б без усялякай літасці, як гаспадар сакавітую атаву для маладзенькага бычка.... Болей »

Марскія запісы
epub

Марскія запісы

(Капітан Барада тут жарэ селядзец і цэдзіць халодны шнапс)
Вішнёў Зміцер

Шведская глыбінка. Амоль. Увечары на машыне пра­е­дзеш – уражанне, што трапіў у нашыя Лынтупы. Цішыня і спакой. Калі раз на пятнаццаць хвілінаў сустрэнецца машына – лічы, што пашанцавала. Ці, магчыма, шведы не любяць увечары перасоўвацца на машынах? Бо, пэўна, лепей сядзець недзе каля каміна, глядзець... Болей »

Ад Fabergé
epub

Ад Fabergé

Апавяданне
Варанец Віктар

Ледзьве першыя промні сонца загулялі па дахах старажытнага Мінска, брыгада Валодзі Ташкевіча ўжо выгружалася з невялічкага пазіка на вуліцы Аранскай. Заказчык Іван Іванавіч, хударлявы, нешматслоўны мужчына ў добрым чорным паліто і капелюшы, загадаў быць на месцы а 5-й гадзіне раніцы. А неўзабаве падкаціў... Болей »

Квадратны цвік
epub

Квадратны цвік

Аповесць
Міхно Уладзімір

Сакавік. Другі дзень і першы панядзелак вясны. Я зноў іду ў школу. Я – пажыццёвы вясковы настаўнік. Сідзень, мярлюк – маміны слоўцы. Сяджу тут, у вёсцы, добра­ахвотным вязнем, у галечы... А равеснікі мае – у гарадах, пры далярах... Якія харошыя словы – “сідзень”, “мярлюк”! Колькі ў іх невыдумнага, сапраўднага... Болей »

Якуш
epub

Якуш

Апавяданне
Дранько-Майсюк Леанід

Стары кушнер Якуш надзею страціў, расчараваўся і ўжо не думаў: будзе добра; ужо не верыў: шчасце блісне яму наперадзе. Не, не блісне (прыкрасць душыла Якуша!), бо ўсё яснае ўвачавідкі рабілася цьмяным – смерці не скажаш, як той кабыле, “тыр-но!”, каб адступіла назад. Зрэшты, сказаць можна, але смерць... Болей »

“З днём нараджэння!”
epub

“З днём нараджэння!”

Апавяданне
Палынская Дар’я

Белыя – італьянскія, між іншым! – міжпакаёвыя дзверы ад злоснага ўдару толькі лёгка адспружынілі ад сцяны і проста ціха зачыніліся. “Нават тут не змог эфектна”, – хіхікнула пра сябе Воля і падміргнула ўласнаму адбітку. Яна сядзела за сталом перад невялічкім круглым люстэркам і дарабляла макіяж. Ëй пада­балася... Болей »

Прозаабсурдоўкі
epub

Прозаабсурдоўкі


Сідарук Ігар

Зміцер Бздура складаў Каляндар Адвечнага Жыцця. Аднак кожнага разу апошнім клаўся ў Змітра месяц пад назовам “Амба!” Як ён ні круціў, усё адно было так. Нават тады, калі ставіў “Амбу!” наперад, а назад – аркуш “Усяму пачатак” ды бег хуценька ў друкарню, дык там наборшчыкі, адкрыўшы макет, бачылі тую... Болей »

Толькі для цябе
epub

Толькі для цябе

апавяданне
Шульман Давід

Заўсёды, калі вяду экскурсію, выбіраю ў групе самую сімпатычную жанчыну і спрабую ёй спадабацца. Навошта я гэта раблю? У мяне з’яўляецца натхненне, як у кожнага мужчыны, перад якім стаіць аналагічная задача. І экскурсія атрымліваецца цікавай. Вось ужо колькі гадоў займаюся сваёй справай, здаецца, дайшоў... Болей »

Сеня, мой хросны
epub

Сеня, мой хросны


Шульман Давід

Цяжка стомлены ад пражытых гадоў, з прыадкрытым для дыхання ротам, твар, – глядзеў на мяне. Лысы чэрап з некалькімі выспамі – прылепленымі кароткімі валасамі, здаваўся шурпатым. Напэўна, ад рассыпанай то тут, то там “грэчкі” – рыжаватых плямак. Сціснутыя ў кулакі цяжкія рукі ляжалі на стале. Іх гаспадар... Болей »

Таямніца самаробнай шафы
epub

Таямніца самаробнай шафы

Абразкі з аповесці «Зачараваны скарб»
Снарская Іна

Ноччу глядзела на зорнае неба і думала, што, магчыма, душы памерлых людзей знаходзяць свой прытулак на далёкіх планетах, якіх мільярды мільярдаў, дзе няма войнаў і пакут, дзе ўсім хопіць месца. Хацела пабачыць у сне бацьку, бо 18 жніўня – дзень яго смерці, а прысніўся ўлюбёны акцёр Алег Янкоўскі. Магчыма... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org