be

Мастацкая літаратура

Сашка
epub

Сашка

Апавяданне
Гапееў Валеры

На стале — талерка, хлеб, на пліце печкі — каструля з халоднымі пельменямі. Сашка вылаўліваў пельмені прама з каструлі, не хацеў пэцкаць талерку — і так горка нямытага посуду сабралася. Урокі парабіў, трохі паглядзеў тэлевізар. Пачало шарэць за вокнамі. Апрануўся, прынёс дроў. Выгрузіў ля печкі — малавата... Болей »

На кляновых прысадах
epub

На кляновых прысадах

Апавяданне
Гапееў Валеры

Добра, што гэтыя прысады са старымі разлапістымі клёнамі дасталіся неахайнаму дворніку. Іншыя вуліцы і сцяжынкі зараз таропка падмятаюцца, на іх завіхаюцца незразумела сярдзітыя дзядзькі і цёткі, размахваюць даўжэзнымі мётламі. Зласлівае “шырх-шырх” чуецца вакол, спуджанымі птушанятамі невысока ўзнімаецца... Болей »

Акуляры
epub

Акуляры

Апавяданне
Гапееў Валеры

Санька быў упэўнены, што ў яго будзе самая лепшая настаўніца. Так яму і падалося ў самы першы ўрок: яна была зусім не такая, як астатнія настаўніцы. Тыя, шчыра сказаць, былі вельмі падобныя на вясковых цётак: крыху паўнаватыя, рукі ад зямлі агрубелыя, загарэлыя за лета твары, гаворка простая і трымаюцца... Болей »

Першыя навальніцы
epub

Першыя навальніцы

Апавяданне
Гапееў Валеры

Лета выдалася наўздзіў гарачае, па агародах сохла бульба, а пясок на вясковай вуліцы быў што прысак з печы — не вельмі і разгонішся басанож. Каровы вярталіся з пашы подбегам, галодным рыкам прыспешвалі сваіх гаспадынь, каб хутчэй ухапіць нарэзаных яблыкаў-паданак ці перастаялай травы, што недзе збіў... Болей »

Пастка на рыцара
epub

Пастка на рыцара

Аповесці, апавяданні
Гапееў Валеры

У сучаснай школе сучасныя падлеткі вырашаюць свае штодзённыя задачы, імкнуцца адначасова адказаць на мноства самых розных пытанняў, што ўзнікаюць перад імі: што такое сапраўднае высакародства і дабрыня? Якім павінна быць сяброўства? Што такое каханне і ці бывае яно толькі адзіным? Якую плату і ахвяру... Болей »

Мыла
epub

Мыла

Раман
Адам Мікола

Снег хрумсцеў пад нагамі, як выпадкова рассыпаны цукар. Вецер слабы, але даволі адчувальны, нахабна лез у твар, як спартсмен на баксёрскім рынгу. Прайшоўшы міма Цэнтральнага гастранома, у якім за доўгай стойкай ля вокнаў стомлены за дзень народ паядаў адзін за адным гамбургеры, хот-догі, сандвічы і запіваў... Болей »

Антыгерой
epub

Антыгерой

Аповесць
Адам Мікола

Я — баязлівец. Напэўна. І няўдачнік. Праяўленне баязлівасці і слабасці для мужчыны, верагодна, не самае прыемнае, асабліва ў прысутнасці каханай дзяўчыны ці проста сяброўкі. Адчуванне поўнай бездапаможнасці ўціскае вочы ў падлогу, а галаву — у плечы. І справа не ў тым, што ты баішся біцца. Магчыма, «махач»... Болей »

Шоўк. Гісторыя жарсці
epub

Шоўк. Гісторыя жарсці

Аповесць
Адам Мікола

Вечар поўз, як чарапаха, але ўсё ж поўз. Яму не было куды спяшацца. Ён выдатна ведаў, калі і дзе трэба з’явіцца. Асабліва дзе. Ён любіў месцы, дзе яго чакалі, таму ніколі не спяшаўся да іх, бо нібыта смакаваў сваё хуткае з’яўленне, гуляючы ў Бога. Яму падабалася вяршыць лёсы, застаючыся абыякавым, праўда... Болей »

Насця
epub

Насця

Аповесць
Адам Мікола

«Восень летась выдалася на дзіва цёплай. Ужо лістапад, а снегам і не патыхае. Не бяда, што дрэвы стаяць голыя, а заміж снежных гурбаў — дываны з апалага лісця, затое цёпла — +11 на тэрмометры. Гэта і добра для тых, хто любіць гуляць да позняй ночы, пацалунак не замярзае, бы вада ў студні, дый словы не... Болей »

...І прыдбаў гэты дом
pdf epub

...І прыдбаў гэты дом

аўтабіяграфічны раман
Адам Мікола

Гэтая кніга – працяг выдавецкай серыі «Жаночыя лёсы». Яна пра паяднанне лёсаў і душ, аднак таксама і пра іх раз’яднанне. Пра каханне, як фатум, а не боскі дар, пра нацыянальную свядомасць, якой заўжды бракуе. На прыкладзе жыцця адмыслова ўзятай асобнай сям’і аўтар паспрабаваў адлюстраваць эпоху 1970–1990-х... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org