- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жывот выпірае на ўсе восем месяцаў — чыста пінгвін! Дзіця, вагой у чатыры з паловай кілі, не схаваеш, трэба б скінуць лішак вагі — патрабуе доктар, ды так хочацца салёнага! Як вынік — піць, потым салодкага кісленькім шліфанеш — яшчэ кіля на вагах. «Кафэ-бар», — чытаю, аж заказытала пад лыжачкай! У Наваполацку... Болей »
Ад самай раніцы Сеньку круціла. Так бывала, калі вечарам чакалася гулянка. Зараз другое. Чалавека аж распірала знутры. То накоціць жаль, сум здушаць болем, то лагодная хваля прыплыве, зробіцца светла, хораша, цікаўна, лёгка. Потым ні з таго ні з сяго зноў заные душа, злосць нападзе, бы звер драпежны... Болей »
У раздзеле «Госці» сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» паглядаў на мяне з фота незнаёмы мурлаценькі дзядзька на фоне дагледжанай сядзібы: альтанка, мальвы, ружы, сад, ставок з рыбкамі, трактар, аўто… Дабрабыт у поўным наборы. Усё, што многім па справядлівасці здаецца сапраўдным рэальным шчасцем. Не пазнала... Болей »
У далёкім юнацтве я любіў чытаць замежных аўтараў. Асабліва да душы былі французы, і маці, пабачыўшы ў маіх руках тыя кнігі, кожнага разу казала: «Табе яшчэ рана іх чытаць». Я панурваўся ў рэаліі французскага жыцця, уяўляў усіх тых маркізаў, якія гойсалі па Парыжы ў кабрыялетах, і душу юначую халадніла... Болей »
На ганку хлопец скідае кашулю, ссоўвае з пятак падзёртыя красоўкі. Сцяжына перад домам засыпаная жужалем, які балюча ўбіваецца ў пяткі, таму ісці даводзіцца на дыбачках. Жуль — чарнявы, з белай плямай на шыі сабачка — бяжыць следам, спрабуе лізнуць нагу. Таполя шамаціць іржавым лісцем, а на самай макаўцы... Болей »
На вуліцы спёка, а мы гуляем у футбол. І не абы-дзе, а на баскетбольнай пляцоўцы каля гасцініцы. Ганяць мячык там вельмі зручна, бо пляцоўка агароджаная металёвай сеткай. — Дваццаць два — сямнаццаць! — крычыць Мішка Гук, капітан супернікаў. Мішка толькі што забіў дваццаць другі гол у нашы брамы. У горле... Болей »
Яшчэ толькі сярэдзіна траўня, а надвор’е зусім летняе і сонца пячэ неміласэрна. Сяджу на беразе сажалкі і гляджу на супрацьлеглы бераг. Там двое мальцаў, клас чацвёрты-пяты, ловяць карасёў. Поруч сядзіць вялізны рыжы кот. Калі чапляецца маленькі карасік, мальцы кідаюць яго кату, таму рыжы ласун уважліва... Болей »
Я прачнуўся рана — калі першыя сонечныя промні малінавымі плямамі леглі на фіранку. Праз адчыненую фортку струменіць ветрык, і плямы жывымі істотамі варушацца на сятчастай тканіне. Чаму раней не бачыў такой прыгажосці? — думаю я, паціраючы прыспаныя глядзелкі. Зразумела, чаму… таму, што гэтым часам заўсёды... Болей »
Адранку поўзаю па лехах і збіраю агуркі. Маці загадала сабраць пару вядзёр на засолку. Хрумстаю гурком і чую парывісты тупат. Хтосьці бяжыць па двары. Хто яшчэ можа бегчы, як не мой сябар Васька. Таму, абабіўшы калашыны, рушу да штыкетніка. (фрагмент)... Болей »
Адвячоркам сядзім на беразе сажалкі і ўтрапёна пазіраем на пунсовы небасхіл. Кажаноў пакуль што не відно. Але яны, па сведчанні сябра, вось-вось павінны з’явіцца. Прастора поўніцца вечаровымі зыкамі. На ферме гудуць даільныя апараты; у клубе круцяць кіно, поўнячы паветра няўцямнай музыкай; у хлявах рыкаюць... Болей »