- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У філянговыя дзверы пастукалі, прымусіўшы старшага оперупаўнаважанага Ніжне-Амурскага папраўча-працоўнага лагера лейтэнанта Вілорка Шпіндлера адарвацца ад папер і разагнаць рукой папяросны дым. Акно не адчыніш – адразу наляціць машкара. А яна ў гэтым годзе як ніколі злая і галодная. – Ну? – Дазвольце... Болей »
Кацярына стаіць ля люстэрка з грэбнем у руцэ. Глянула, усміхнулася і прашаптала: – Прывітанне, маё адлюстраванне Кацюха! Ніколі не думала, што буду з табою вітацца ды ў такую рань. – Прывітанне, мая спадарыня, мая пані! Я рада, што ты нарэшце спынілася ля мяне. Раней табе не было часу паглядзець на сябе... Болей »
“Дваццаць першага верасня а сёмай гадзіне раніцы я пачаў абход даверанага мне ўчастка ў межах вуліц Віленскай, Грандзіцкай і Мураўёўскай. Прыкладна ў 7.15, праходзячы берагам ракі Юрысдыкі, я заўважыў, што на ўзгорку ляжыць нейкі чалавек. Падышоўшы бліжэй, убачыў, што гэта маладая дзяўчына прыкладна... Болей »
Гэтаму цыклу ўжо больш за паўстагоддзя. З яго я пачынаўся. З ім выйшаў на абарону дыпломнага праекта ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Сустрэлі кісла: неяк надта ж вулічна. Пагадзіўся, толькі нагадаў, што на Беларусі быў такі “вулічны” партызанскі атрад, “Толікі” называўся. І працягваў... Болей »
Загадкавае слова «Сібір» жыццёвыя вятры ўпершыню закінулі ў маю свадомасць, калі я меў гадоў пяць ад нараджэння, а да нашых полацкіх суседзяў прыехаў з гэтага самага «Сібіру» нейкі крэўны. Сібірскі сваяк выцягнуў з вагона багаж і ўбачыў на пераходзе праз чыгуначную каляіну папярэджанне: «Сцеражыся цягніка!»... Болей »
Не буду спрачацца, ідэя належала табе, і я прыняў яе адразу - ты яшчэ не паспела пакінуць у попелцы першы, патушаны з тваёй нязменнай дзіцячай стараннасцю недакурак. Памятаецца, я казаў табе, што, калі ты курыш першую цыгарэту, твар у цябе робіцца летуценным і адстаронена-незнаёмым - толькі крыху, але... Болей »
Цяпер, вядома, можна сцвярджаць што заўгодна: суадносіць дату на паштовым штэмпелі з загадкавай смерцю аднаго літаратара, якога ў тыя самыя дні знайшлі павешаным ва ўласнай кватэры; спрачацца, жаночай ці мужчынскай руцэ належыць буйны круглявы почырк, што не пакінуў на прысланым мне пульхным зялёным... Болей »
Не верыць у рэінкарнацыю - дэбільна проста. А калі яна ўсё ж існуе? А калі ў апошнім з тваіх папярэдніх жыццяў ты сапраўды - як убачыла ў эзатэрычных табліцах адна абазнаная жанчына - дыхаў п'янкім паветрам XVIII стагоддзя, прачынаючыся і засынаючы ў абліччы папулярнай мексіканскай танцоркі, асобы спакуслівай... Болей »
Ніякі Тарквемада з усімі сваімі «гішпанскімі чаравікамі» ды іншым спецпрычындаллем не выцягнуў бы з мяне і дзесятай долі таго, што здатны здабыць чырваналобы «Ікарус», які раз на месяц вязе мяне з Наваполацка ў Менск. З перона яшчэ махае мне сын расейскага афіцэра Вінцэсь Мудроў, які вырас там, дзе яго... Болей »
Калі пачую знакамітае пастэрнакаўскае «Свеча горела на столе, свеча горела...» (а яшчэ — калі парэжуся лязом), мяне нязьменна агортвае той самы ўспамін. У ім за вокнамі таксама з прысьвістам круціць завіруха, і гарыць на стале сьвечка, і на яе дзьме з кута скавыш, але на гэтым падабенства сканчаецца:... Болей »