be

Мастацкая літаратура

Сапежынскі прывід
epub

Сапежынскі прывід

Трылер
Глобус Адам

Алег Будзько ўказальным пальцам адцягнуў ніжняе века і зняў кантактную лінзу. Шкляная, выгнутая, як луска, пласцінка выслізнула ў мензурку з фізіялагічным растворам. Алег паміргаў і прыбраў слязу ражком насоўкі. Мензурку ён паставіў на кніжную паліцу. Будзько ледзь не кранаўся галавою нізкай скошанай... Болей »

Латвійскі дэтэктыў
epub

Латвійскі дэтэктыў


Глобус Адам

У мяне скралі парасон. Не такая ўжо і вялікая страта. Але са знікненнем парасона ўзнікла шмат непрыемнасцяў. Яго знеслі якраз тады, калі ішоў нудны дождж, а прыдбаць парасон у крамах было немагчыма, яго можна было толькі дастаць у перакупшчыкаў за суму, якая набліжалася да майго месячнага заробку. У... Болей »

Сіні пад´езд
epub

Сіні пад´езд


Глобус Адам

Цяпер я — вырадак і забойца. А раней кнігі любіў, не часопісы і газеты, а кнігі. Спыніўся, упаў, разгарнуў, і цябе няма, і ўсё адно, які ўздымаюць сцяг. Ты далёка-далёка. Мора, белая лодачка плыве. Та-ара-ас!!! Гэта мяне. Далей, далей ад свайго імя, ад клічу, ад загаду. I можна ўцячы. А як збегчы ад... Болей »

Сістэма
epub

Сістэма


Глобус Адам

«Пачысціцца, памыецца, адпрасуецца і будзе як новае. Колькі часу? Скаты, гадзіннік за дзве капейкі і той забралі. Так табе і трэба. Так і павінна было быць. Раней ці пазней — няма розніцы. Інакш і быць не магло. Пасаду захацеў мець?! Штаны пачысціў, туфлі наваксаваў, пастрыгся, пагаліўся?! Як жа ж, на... Болей »

Заўсёды светла каля турэмных муроў
epub

Заўсёды светла каля турэмных муроў

Трылер
Глобус Адам

Больш за дзвесце гадоў пад шарым мінскім небам стаіць шары Пішчалаўскі замак. Як i большасць каралеўскіх палацаў, з часам ён абярнуўся турмою. Прастакутнік, фланкіраваны прысадзістымі зубчастымі вежамі, пазней абнеслі яшчэ адным мурам, зацягнутым паверсе калючым дротам. Паміж першым і другім абводам... Болей »

Замак
pdf epub

Замак


Глобус Адам

У кнізе "Замак" змешчаны найлепшыя дэтэктывы вядомага беларускага літаратара Адама Глобуса.... Болей »

Гарачы хлеб
epub

Гарачы хлеб

апавяданне
Варанец Віктар

Ірына блукала па шматлікіх пакоях вялізнага палаца, нервова пазіраючы на шматлікія гадзіннікі, што стаялі на падлозе, століках, віселі на сценах. Ужо дзве гадзіны як Фелікс, яе каханы муж, павінен быць дома. На вуліцы добра сцямнела, там-сям чуліся стрэлы, крыкі, рэзкія каманды. Восенню 1917 года ў Петраградзе... Болей »

Ізаграф
epub

Ізаграф

Аповесць
Рублеўскі Сяргей

У дзяцінстве Максім быў адным з тых хлопчыкаў, якія спачатку вучацца маляваць, а потым пісаць. Але і пісаць ён пачынаў з “выкрунтасамі”. Настаўніца пачатковай школкі Антаніна Канстанцінаўна казала неслуху: “Не вымалёўвай ты мне літаркі, Максімка, не ўпрыгожвай іх! Пішы па правілах, як я вас вучу!” Лепшым... Болей »

Князёўна Дарута
epub

Князёўна Дарута

або чалавечая кроў ліпучая. Раман-фэнтэзі. (Пачатак)
Хейдарава Людміла

Хаця падзеі, якія разгортваюцца ў рамане, прыпадаюць на сярэдзіну ХVІІ стагоддзя падчас вайны з Масковіяй і геаграфічна адпавядаюць беларускай зямлі ў басейне ракі Бярэзіны і яе прытока Свіслачы – гэтая гісторыя магла здарыцца дзе заўгодна і калі заўгодна. Таму не варта гартаць энцыклапедыі ў пошуках... Болей »

Мост
epub

Мост

Апавяданне
Фёдарава Ксенія

Зараз пакрысе надыходзіць восень, і я міжволі прыгадваю тую самую. Не хачу ні вяртацца туды, ні рабіць гэтую падобную да той. Не кажу, што мне зараз нешта не падабаецца ў маім жыцці і што я сумую па мінулым. Мінулае само вылазіць у цяперашні час, выяўляецца ў дробных элементах надвор’я ды ў вулічнай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org