Яновіч Сакрат, Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і беларуская мова ў ёй

Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і бела...

Роздумы

Яновіч Сакрат

Нарыс „Праваслаўная Царква ў Беластоцкім Краі і беларуская мо¬ва ў ёй” напісаў жыхар Беласточ-чыны, не падаўшы свайго прозь¬вішча. На Захад твор трапіў у выглядзе брашуры, выданае ў Польшчы ў 1981 годзе ў колькасьці 100 экзэмпляраў (лацін¬каю). У канцы выданьня, выпушча¬нага „на правох рукапісу”, пададзеная „заканадаўчая падстава” пу¬блікацыі: Ustawa z dnia 31 lipсa 1981 г. — o kontroli publikacji i widowisk, art. 4.1.22 (Dz.U. nr 20); ... Болей »


Баршчэўская Ніна, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы

Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы

Баршчэўская Ніна

Дысэртацыя прафэсара Варшаўскага ўнівэрсітэту Ніны Баршчэўскай першая спроба перадачы погляду беларускае эміграцыі на беларускую мову як нацыятворчы чыньнік, што будаваць тоеснасьць беларускага народу і дапамагаў, захаваць сваю адметнасьць як на чужыне гэтак і на Радзіме. Праца – гэта свайго роду ўдзячнасьць рупліўцам беларускае мовы, што знаходзячыся далёка ад Беларусі, намагаліся захаваць чысьціню роднае мовы. Прааналізаваўшы эмігранц... Болей »


Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга, Тэставыя заданні па беларускай мове i літаратуры

Тэставыя заданні па беларускай мове i літарат...

Матэрыялы да экзамену

Верціхоўская Марыя, Верціхоўская Вольга

Кніга ўяўляе сабой інтэграваныя тэставыя заданні па мове i літаратуры, складзеныя паводле мастацкіх твораў, большасць з якіх вывучаецца ў школе. Адказы да ўсіх заданняў, іменны i прадметны паказальнікі спрыяюць зручнасці карыстання кнігай у час самастойнай падрыхтоўкі да экзамену. Паспяхова карыстацца кнігай змогуць i настаўнікі ў час падрыхтоўкі i правядзення факультатываў, курсаў на выбар, пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд, а таксама... Болей »


Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя, Слоўнік беларускіх прыказак

Слоўнік беларускіх прыказак

Даведнік

Лепешаў Іван, Якалцэвіч Марыя

У слоўніку апісваюцца каля 1000 найбольш ужывальных прыказак, тлумачыцца іх сэнс, пры неабходнасці даецца іх сітуатыўная і стылістычная характарыстыка. Выкарыстанне прыказак як моўных адзінак ілюструецца прыкладамі э мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў. Паказана, у якіх парэміялагічных зборніках прыводзіцца пэўная прыказка ці яе разнавіднасці. Пры некаторых прыказках ёсць даведкі пра іх паходжанне. У слоўніку адлюстравана варыянтнасць пр... Болей »


Лепешаў Іван, Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы, Т. 2

Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы

у 2 тамах

Лепешаў Іван

Такі вялікі фразеалагічны слоўнік выдаецца ў рэспубліцы ўпершыню. У ім даецца апісанне каля 6 тысяч фразеалагізмаў, кожны з якіх атрымлівае семантычную і стылістычную характарыстыкі. Паводле адбору матэрыялу і яго граматычнай і стылістычнай ацэнак гэта нарматыўны слоўнік фразеалагізмаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Слоўнік будзе карысны настаўнікам і студэнтам, выкладчыкам навучальных устаноў і навуковым работнікам, пісьменніка... Болей »


Трусаў Алег, Невядомая нам краіна

Невядомая нам краіна

Беларусь у яе этнаграфічных межах

Трусаў Алег

Кніга кандыдата гістарычных навук, дацэнта Алега Трусава распавядае пра дзяржаўныя ўтварэнні беларускага народа, якія ў афіцыйнай (беларускай і замежнай) гістарыяграфіі да гэтага часу не прынята лічыць беларускімі. Кніга паказвае, што беларускі народ, у праве на дзяржаўнасць якому некаторыя гора-палітыкі адмаўляюць да гэтага часу, акрамя асноўных дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае, Пінскае, Наваградскае і інш. княствы, Вялікае к... Болей »


Вячорка Вінцук, Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Вячорка Вінцук

У кнізе сабраныя нарысы пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода у 2014–2016 г. Жывая практыка і прыгажосьць, якія грунтуюцца на навуковым мовазнаўчым падмурку, спалучаюцца з эканомнай лёгкасьцю выкладаньня і тонкім філялягічным густам аўтара. Болей »


Запрудскі Сяргей, Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918-1941 гг.)

Гісторыя беларускай літаратурнай мовы (1918-1...

вучэбна-метадычны дапаможнік

Запрудскі Сяргей

Выкладаецца гісторыя беларускай літараіурнай мовы 1918-1941 гг. Падаецца перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы міжваенных гадоў. Асэнсоўваецца спецыфіка вывучэння беларускай нарматыўнай мовы 1920— 30-х гг. у савецкі час. Аналізуецца пераемнасць мовы разгляданага перыяду з мовай часу існавання газеты «Наша ніва», характарызуецца развіццё лексікі. Шмат увагі надаецца моўнаму рэдагаванню 1920-30-х гг. як сацыяльнай практыцы і ... Болей »


Бадзевіч Зінаіда, Русак Валянціна, Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне

Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфанал...

вучэбна-метадычны дапаможнік

Бадзевіч Зінаіда, Русак Валянціна

Вучэбна-метадычны дапаможнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з тыпавой праграмай па сучаснай беларускай мове. У ім з улікам традыцый i новых тэарэтычных даследаванняў асвятляюцца раздзелы марфемікі, марфаналогіі і словаўтварэння, апісваецца словаўтварэнне назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў, займеннікаў, дзеясловаў і прыслоўяў. Болей »


Свістунова Марына, Ціванова Галіна, Гістарычная фанетыка беларускай мовы

Гістарычная фанетыка беларускай мовы

вучэбны дапаможнік

Свістунова Марына, Ціванова Галіна

Выкладзены асноўныя звесткі па галоўных тэмах гістарычнай фанетыкі, што вывучаюцца ў курсе гістарычнай граматыкі беларускай мовы; прапанаваны заданні для выканання на практычных занятках і тэсты для самакантролю. Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спе-цыяльнасці «Беларуская філалогія (па напрамках)». Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-51]   Наступная   Апошняя