- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь для большасці жыхароў Захаду застаецца белай плямай, яе проста няма ў іх свядомасці. У лепшым выпадку штосьці чулі пра «апошнюю дыктатуру Еўропы», а ў апошні год яшчэ і пра палітычных зняволеных. Беларусь дала свету дзясяткі знакамітых людзей - Марка Шагала, Казіміра Малевіча, Францыска Скарыну, Ральфа Ларана і - зусім нядаўна - Вікторыю Азаранку і Марыю Шарапаву... Гістарычнае пагадненне пра спыненне існавання СССР было падпісана ў Белавежскай пушчы, біясферным запаведніку на захадзе Беларусі. Па плошчы нашая краіна пераўзыходзіць Аўстрыю, Нідэрланды, Бельпю, Грэцыю. Але ведаюць пра яе толькі бліжэйшыя краіны-суседзі. Для гэтага ёсць некалькі прычынаў і галоўная з іх у тым, што пасля распаду Савецкага Саюза і атрымання незалежнасці ў 1991 годзе, мы, беларусы, ужо ў 1994 годзе выбралі свайго першага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку і так і жывем з ім ужо працяглыя 18 гадоў. На еўрапейскіх тэлеканалах і ў газетах Беларусь з’яўляецца рэдка, перадусім падчас чарговых выбараў-нявыбараў Аляксандра Лукашэнкі. I знікае адразу ж пасля іх завяршэння. (Юлія Слуцкая, дырэктар Інфармацыйнага бюро салідарнасці з Беларуссю, Як з’явілася гэтая кніга, фрагмент)