- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга мінскага гісторыка Зыгмунта Барадзіна (1959 - 2010) прысвечана дзейнасці дзейнасці Арміі Краёвай на акупаванай тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1943-1944 гады. Арэнай крывавай барацьбы быў рэгіён, які да верасня 1939 г. меў назву Наваградскага ваяводства Польшчы, а з канца 1939 і па чэрвень 1941 года -Баранавіцкай вобласці БССР. «Аўтар выкарыстоўвае шырокую дакументальную базу, каб давесці, што віну за развязванне ў гэтым рэгіёне згаданага канфлікту нясе савецкі партызанскі рух. Менавіта ён выконваў дырэктывы савецкага кіраўніцтва, мэтай якіх была поўная ліквідацыя Арміі Краёвай на абшарах былой Польскай дзяржавы, інкарпараваных у 1939 г. у склад СССР. У гэтую савецка-польскую вайну на Наваградчыне было ўцягнута і мясцовае» насельніцтва. Яе ахвярамі сталі, прынамсі, 700-750 цывільных асоб, прычым, як даводзіць аўтар, віна за смерць болынасці ахвяр ляжыць на савецкім баку.