- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На аснове шырокага збору архіўных дакументаў аўтар раскрывае перадумовы пратэстных паводзін так званых маўчальнікаў — жыхароў Пышнянскага і Стайскага сельсаветаў Лепельскага раёна — падчас перапісу насельніцтва СССР у 1937 годзе. Пра гэтую прыкрую неспадзяванку для ўлады было паведамлена ў Крэмаль самому Іосіфу Сталіну. Фактаграфічнае рэчышча аўтар напомніў пачуццём суперажывання, а сваю далучанасць да агульнага гістарычнага лёсу сялянства замацаваў у тым ліку і асацыятыўнай повяззю тагачасных паводзін землякоў з уласным жыццёвым досведам, атрыманым у дзяцінстве.