- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пэўна, так было патрэбна Богу, каб Юзэфа Чантарыцкая зь вёсачкі Альхоўкі, што прытаілася за восем кілямэтраў ад Будславу, на Мядзельшчыне, пачала пісаць вершы на 67-м годзе свайго жыцьця. Акуратна перапісвала іх на паперу, якая знаходзілася ў хаце, як дзяцей сваіх родных даглядала, бараніла ад нядобразычліўцаў, выпраўляла ў вялікі сьвет, у дарогу па шчасьце, па долю. Калі вершы нарадзіліся, яны маюць права на жыцьцё.