be
pdf

Рэха даўняга часу

Пазьняк Зянон

Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця невядомага для яе культурнага кантынэнту Беларусі, знойдзе ў гэтай кнізе новыя веды і пастаноўку нечаканых пытаньняў. Аўтар зьвяртаецца да гісторыі, як да аб’ектыўнага вопыту і калектыўнай памяці нацыі. “..У гудзе машын, тралейбусаў, вулічнай гамане трэба ўмець чуйна слухаць, каб пераканацца, што тут, у старым горадзе, прыгожым сваёй непаўторнасьцю, у гольлі квітнеючых ліп шуміць ветрык, шапочуць таполі і вязы, а жоўтае лісьце асенніх бяроз бязгучна спадае на дол. Тут, як і ўсюды, плывуць воблакі ў бяздонным небе, грае музыка вечнасьці, гучыць мудрая песня прыроды. А калі яшчэ больш засяродзішся — пачуеш мэлёдыю даўніх муроў! У гэтым нам шмат дапамогуць дапытлівасьць, жаданьне і веды. Пачнём наш шлях раніцай, калі толькі ўзыходзіць летняе сонца і абуджаецца стары горад. Пойдзем па вуліцах і завулках, паходзім па Замчышчы, плошчах і старадаўніх дварах, пакуль не патухне чырвонае неба за былой Нямігай і не запаляцца першыя зоркі”.

Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон
Выдаўцы і выдавецтвы: Народная Асвета
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 1985
  • Рэдактар: Гучок Я. С.
  • Выдавец: Народная Асвета
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мэтадычная літаратура, Грамадзтва, Мэмуары
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 4112 , BTH — 2695
  • Дадатковая даведка: Загадчык рэдакцыі Ю. М. Сувораў; Малодшы рэдактар Т. А. Петрашкевіч; Мастак Я. С. Кулік; Тэхнічны рэдактар С. I. Ліцкевіч; Карэктар М. Г. Вінаградава
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org