- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Акварэль – гэта мастацтва, якое добра знаѐма мастакам усіх відаў творчасці, ад графіка да скульптара, ад дызайнера да архітэктара. Сѐння акварэль, без сумненняў, мастацтвазнаўцамі, музейшчыкамі і калекцыянерамі ўспрымаецца як самастойны від, нягледзячы на тое, што ў ХІХ стагоддзі яна прыцягвала толькі асобных жывапісцаў альбо служыла дапаможным матэрыялам і ўзгадвалася ў мастацтвазнаўчых артыкулах толькі, між іншым, як мастацтва, якое не заслугоўвае асаблівай увагі. Сѐння па-ранейшаму няма прафесійных секцый акварэльнага мастацтва пры Саюзах мастакоў, а існуюць творчыя аб'яднанні акварэлістаў. Акварэлісты аб'ядноўваюцца і заяўляюць пра сябе.