- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэматычны нумар «ARCHE» працягвае традыцыю ваенных выпускаў, прысьвечаных тым аспэктам гісторыі апошняй акупацыі Беларусі, якія былі невядомыя, забытыя або нават адмыслова выкрасьленыя з калектыўнай памяці. Крысьціян Герлах на аснове рэальных фактаў піша пра нямецкія пляны калянізацыі Беларусі ў 1941—1944... Болей »
Гэты нумар прысьвечаны беларускаму нацыяналізму напярэдадні ды ў час Першай сусьветнай вайны. Ягоную аснову складае манаграфія гісторыкаў Уладзімера Ляхоўскага й Андрэя Чарнякевіча — "А хто там ідзе? Беларускі рух на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў і пачаткі ідэі незалежнасці Беларусі". У выпуску таксама друкуецца... Болей »
У цэнтры ўвагі аўтараў дадзенага нумара знаходзяцца беларускія гарады ў розныя перыяды часу, у кантэксце разнастайных гістарычных падзей. На старонках нумара адлюстраваліся некаторыя сюжэты з гісторыі такіх гарадоў, як Беласток, Вільня, Гародня, Менск, Стары Быхаў. Як бачна з гэтага пераліку, пад разгляд... Болей »
Аснову нумару складае манаграфія Аляксея Кібіня "Ад Ятвязі да Лiтвы. Палітычныя і сацыякультурныя трансфармацыі ў басейне Верхняга Нёмана ў Х—ХІІІ стагоддзях". У працы гісторыка Аляксея Кібіня, якая друкуецца ў нумары, гаворка ідзе ня толькі пра яцьвягаў. Гэта комплекснае дасьледаваньне прысьвечана гісторыі... Болей »
Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага “Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы”. Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкай літаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі... Болей »
Нумар складаецца з фрагмэнтаў 4-х манаграфіяў з гісторыі Другой сусьветнай вайны, чые пераклады на беларускую мову рыхтуюцца да друку нашым выдавецтвам. Іх аўтары — нямецкія гісторыкі Фэлікс Акерман і Аляксандар Бракель, іх польскі калега Богдан Мусял і беларускі Зыгмунт Барадзін.... Болей »
Гэты нумар мае за мэту разгледзець “срэбны век” беларускай гісторыі. XVII ст. па аналёгіі з папярэднім «залатым» векам называюць «срэбным векам», бо разьвіцьцё старабеларускай культуры і ідэнтычнасьці працягвалася, нягледзячы на прыпалую на яго вялікую вайну з Маскоўскай дзяржавай. Тэма выпуску: узброеныя... Болей »
У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Багам ночы роўныя». Раман быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасьля вызваленьня аўтара з турмы (1938) і апавядае пра дзейнасьць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе... Болей »
Гэты нумар складаецца з 4-х тэкстаў. Артыкул Рашэда Чоўдхуры з параўнаньнем творчасьці нобэлеўскіх ляўрэатаў па літаратуры 1912 і 2015 гадоў Рабіндраната Тагора і Сьвятланы Алексіевічбыў напісаны неўзабаве пасьля прысуджэньня Сьвятлане Алексіевіч нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Зьміцер Крывашэй... Болей »
Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса, дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак.... Болей »