- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцьця грамадзтва ХІХ ст., зьмены, якія ў ім адбываліся. У нумары прадстаўлены практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя слаі і праслойкі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі... Болей »
Гэты багата ілюстраваны нумар апавядае пра перамогі і паразы войскаў ВКЛ, яго славутых ваяроў і спэцыфіку тагачаснай вайсковай справы. Сярод іншага друкуюцца артыкулы пра артылерыю Нясьвіскага замку, міліцыю Радзівілаў, невядомыя крыніцы бітве на Уле 1564 г., і г.д.... Болей »
Нумар складаецца зь якасна падрыхтаваных да публікацыі дасьледаваньняў беларускіх гісторыкаў 1920-х гадоў на тэму "паўстаньня і рэвалюцыі". У цэнтры ўвагі — паўстаньне 1830—1831 гг. у Беларусі, асоба і чын Кастуся Каліноўскага, 1863 год у Беларусі, падзеі рэвалюцыі 1905—1907 г. у краіне.... Болей »
Тэма нумару — Аўстрыя: ад імпэрыі да нацыі. У выпуску: пераклады твораў Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Штэфана Цвайга, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк, Марціна Полака. Алег Гардзіенка піша пра беларусаў у пасьляваеннай Аўстрыі, Зузана Палачкава... Болей »
Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі... Болей »
Нумар прысьвечаны беларускай лінгвістыцы 1920-х гадоў. У ім публікуюцца колькі працаў мовазнаўцаў Міколы Байкова, Анатоля Багдановіча й Лява Цьвяткова, невядомы раней водгук пачынальніка беларускае лінгвістыкі Яўхіма Карскага на выданьне працаў Акадэмічнае канфэрэнцыі 1926 году. Узнаўляюцца фрагмэнты... Болей »
Нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў № 3 за 2011 год. Сярод аўтараў — Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Кіштымаў, Валер Кісель... Болей »
Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя.... Болей »
Гэты нумар ужо другі з серыі «ARCHE», прысвечанай аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і замежнай беларусістыкі. У ім вы знойдзеце крытыку таго, што пішацца ў Беларусі (а значыць адлюстроўвае навуковыя кампетэнцыі, светапогляд і жыццёвую пазіцыю беларускай інтэлігенцыі), а таксама таго, што пішацца... Болей »
У дадзеным нумары сабраныя артыкулы, якія ахопліваюць шырокі спектр штодзённага жыцця насельніцтва Беларусі ў розныя эпохі. Сярод аўтараў нумара — Наталля Сліж, Алег Ліцкевіч, Iрына Герасiмава, Дзмітрый Віцько, Ірына Кітурка, Аляксандр Радзюк і інш.... Болей »