be

Каталёг MiOKB

Свет першы і апошні
pdf epub mobi fb2

Свет першы і апошні

Вершы
Чыквін Ян

«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні... Болей »

Светлым ценем Адама Міцкевіча

Светлым ценем Адама Міцкевіча

Эміграцыя з Наваградчыны
Мірачыцкі Леў

Імя Адама Міцкевіча добра вядома кожнаму высокаадукаванаму чалавеку на нашай планеце. Нарадзіла і ўзгадавала генія сусветнай літаратуры Наваградская зямля, якую ён апяваў праз усю сваю творчасць і верным ёй быў да канца дзён сваіх. Сталася так, што Беларусь, Літва і Польшча доўгі час былі пазбаўлены... Болей »

Свіранскія крэскі
pdf epub mobi fb2

Свіранскія крэскі


Содаль Уладзімір

У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў слынны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу гэты куток не быў як след вывучаны нашымі краязнаўцамі ды літаратуразнаўцамі. Паэтава маленства, людское i прыроднае асяроддзе, дзе ён гадаваўся, гісторыя Свіранаў... Болей »

Світальныя птушкі
pdf

Світальныя птушкі

вершы і паэма
Зуёнак Васіль

Новая паэтычная кніга Васіля Зуёнка адзначана імкненнем адкрыць для сябе і для іншых складаны свет сучасніка. Лірычны герой паэта востра адчувае з'явы жыцця, сваю адказнасць перад ім. Настрой многіх вершаў Васіля Зуёнка падсвечаны ўсмешкай, гумарам, іроніяй.... Болей »

Своё место

Своё место

Сатира и юиор
Вершинин Николай

В новый сборник известного белорусского поэта, сатирика, юмориста Николая Вершинина вошли новые стихи-басни, фельетоны, юморески, миниатюры, каламбуры, эпиграммы и произведения прошлых лет в переводе на русский язык, в которых автор острым и метким словом бичует расхитителей, бюрократов, приспособленцев... Болей »

Свой дом
pdf epub

Свой дом

раман
Далідовіч Генрых

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча «Свой дом» заканчвае трылогію «Гаспадар-камень». У цэнтры аўтарскай увагі — драматычныя падзеі 1918 года, калі ўтпарылася беларуская дзяржаўнасць. зараджалаея рэспубліка. Сярод герояў рамана — вядомыя імёны: Зм. Жылуновіч, А. Чарвякоў, А. Мяснікоў, I.... Болей »

Свята пчалы
pdf epub

Свята пчалы

Выбраныя вершы i паэмы
Барадулін Рыгор

«Свята пчалы» — выбраныя старонкі з асноўных кніг лірыкі Рыгора Барадуліна, пададзеныя ў храналагічным парадку. Заключаюць гэты зборнік радкі пачатай кнігі i тры паэмы... Болей »

Святая Еўфрасіння

Святая Еўфрасіння

Нарыс
Марціновіч Алесь

Захоплена і аб'ектыўна расказваецца пра жыццё і дзейнасць выдатнай беларускай жанчыны-асветніцы XII стагоддзя Еўфрасінні Полацкай. Асаблівая ўвага звернута на яе ролю ў асветніцтве роднага народа, на тое, як праз стаголдзі самаахвярны лёс Еўфрасінні Полацкай стаў сімвалам нацыянальнай трываласці і самасвядомасці.... Болей »

Святая студня

Святая студня


Чыквін Ян

Ян Чыквін (па-польску Jan Czykwin; нарадзіўся 18 траўня 1940, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўскі павет, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) - беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, гісторык беларускае й расейскае літаратуры, перакладнік, доктар гуманітарных навукаў, прафэсар, грамадзкі дзеяч. Скончыў русыстыку... Болей »

Святло зямное

Святло зямное

Лірычныя вершы
Вабіч Алесь

Паэт Алесь Вабiч (Кузняцоў Мiкола Васілевіч) пачаў свой жыццёвы шлях на рускай зямлi. Русiч па бацьку i мацi, ён нарадзiўся 6 кастрычнiка1938 года ў вёсцы Будкi Глушкоўскага раёна Курскай вобласцi, у тых мясцiнах, дзе цячэ паўнаводны, шырокi i павольны Сейм, у мясцiнах, пра якiя ўзгадваецца ў Слове пра... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org