be

Каталёг MiOKB

Святло зямное
pdf epub

Святло зямное

Выбраныя вершы і паэмы
Вярцінскі Анатоль

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з'явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг «Песня пра хлеб», «Чалавечы знак», «З'яуленне», «Ветрана». Паэт Анатоль Вярцінскі з тых, хто трывала ўвайшоў у літаратуру... Болей »

Святло ў акне

Святло ў акне

Вершы
Гальпяровіч Навум

Новая кніга лірыкі паэта вельмі тонка і дакладна падсвечвае тыя моманты з жыцця чалавека, якія найболын хвалююць яго ў наш час: гэта гісторыя роднай зямлі і роздум пра нашу духоўную культуру, прыгажосць беларускай прыроды і радкі, прысвечаныя са-маму светламу пачуццю — каханню.... Болей »

Святы і абрады беларусаў

Святы і абрады беларусаў


Ліцьвінка Васіль

У кнізе падаюцца чатырнаццаць свят і абрадаў беларусаў, многія з якіх - упершыню. Найбольш разгорнута прадстаўлены асноўныя з іх: Вялікдзень, Купалле, Дзяды, Каляды. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура.... Болей »

Святыя грэшнікі

Святыя грэшнікі

Раман, аповесць
Асіпенка Алесь

Празаік Алесь Асіпенка вядомы чытачу па раманах «Вогненны азімут», «Непрыкаяны маладзік», аповесцях «Няроўнай ларогай», «Абжыты кут», «Жыта», «Канец бабінага лета». У новую кнігу аўтар уключыў раман «Святыя грэшнікі» і аповесць «Рэха даўніх надзей». У цэнтры рамана драматычны лёс паэта, драматурга і... Болей »

Святыя грэшнікі. Абжыты кут

Святыя грэшнікі. Абжыты кут

Раман. Аповесць
Асіпенка Алесь

Раман «Святыя грэшнікі» паглыбленага філасофскага зместу, ён стаў адметнай з'явай беларускай прозы. Пераплятаюцца, знітоўваюцца чарговыя адрэзкі — сучаснасць і гісторыя. Гісторыя пададзена складана: тут і бітва на Нямізе, захоп Менска ў XI стагоддзі, і жыццяпіс нашых славутых землякоў — Ефрасінні По-лацкай... Болей »

Сёння і памяць
pdf epub

Сёння і памяць

Апавяданні, мініяцюры, эсэ
Брыль Янка

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары. Ранняя ціхая раніца. Ідылія такая, што і сабакі гаўкаць лянуюцца. Толькі птушкі нястомныя,— шчабечуць, цёхкаюць, каркаюць, кукарэкаюць... Болей »

Сіндбад вяртаецца

Сіндбад вяртаецца

Аповесць
Ялугін Эрнест

...Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна... Болей »

Сіні бор

Сіні бор

Аповесць
Арабей Лідзія

...Косцік заблудзіўся ў лесе і ў гушчары ўбачыў немца — у зялёнай форме, з аўтаматам. «Адкуль тут немец, можа, застаўся з вайны, жыве ў будане, хаваецца, фашыст недабіты» — падумаў Косцік. Ён вырашыў высачыць немца, злавіць яго, даставіць у сельсавет. Назіркам накіраваўся хлопчык за немцам і прыйшоў...... Болей »

Сінічка на балконе
pdf

Сінічка на балконе

Вершы
Каржанеўская Галіна

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае»... Болей »

Сказ пра Лысую Гару

Сказ пра Лысую Гару

Паэма
Вядзьмак-Лысагорскі Францішак

Мінула за тры гады, як «Вожык» выдаў упершыню паэму «Сказ пра Лысую гару». Поспех яе быў фенаменальны: за дзень разышоўся тыраж у 30 тысяч экземпляраў! Чытачы літаральна атакавалі рэдакцыю: чаму такі малы тыраж? Мы вымушаны былі выдаць яшчэ 30 тысяч, якія тут жа разышліся імгненна. Праз нейкі час «Вожык»... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org