be

Каталёг MiOKB

Хвалі часу
html pdf

Хвалі часу


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік быў надрукаваны ў 2000 годзе і большая частка вершаў раней друкавалася на старонках „Нівы”. Многія вершы - гэта ўспаміны аўтара з падарожжаў у Дуброўнік, у Капенгаген, а найбольш да розных мясцовасцяў ў Індыі, як Варанасі, Гая, Будгая, Наланда і яго рэфлексіі. Аўтар быў у індускіх ці буддыйскіх... Болей »

Хлопчык глядзіць
pdf

Хлопчык глядзіць

Выбраныя вершы і паэмы
Вярцінскі Анатоль

Вершам і паэмам, што ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця.... Болей »

Храм без Бога

Храм без Бога

Раман
Чаропка Вітаўт

У рамане маладога празаіка адлюстроўваюцца гістарычныя падзеі мінулага Беларусі пачатку XVI стагоддзя: набегі крымскіх татар, аблога імі Слуцка, перамога літоўска-беларускіх войск над татарамі пад Клецкам, паўстанве беларускай шляхты на чале князя Глінскага супраць караля Жыгмонта. У цэнтры рамана вобраз... Болей »

Храналогія гісторыі Беларусі

Храналогія гісторыі Беларусі


Трэццяе, перапрацаванае і дапоўненае выданне з серыі “Энцыклапедычная бібліятэчка "Беларусь"”, якое ўпершыню выйшла ў 1982 годзе. У кнізе ў храналагічнай паслядоўнасці выкладзены факты і падзеі, якія мелі месца ў гісторыі Беларусі з часоў глыбокай старажытнасці да нашых дзён. Прафесійным гісторыкам... Болей »

Хроніка дзетдомаўскага саду
pdf epub

Хроніка дзетдомаўскага саду

Раман
Казько Віктар

Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лёс дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — іх бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы і шанаваць.... Болей »

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
pdf epub mobi fb2 mp3

Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Евангелле ад Іуды
Караткевіч Уладзімір

У сучаснай беларускай прозе раман Уладзімера Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасьць вызначаецца ня толькі навной жыцьцёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасьцю вобразнага ўвасабленьня падзеяў далёкай мінуўшчны, уменьнем пераасэнсаваць іх з пазыцыяў... Болей »

Хто дурань?..

Хто дурань?..

Апавяданні
Васілевіч Алена

Асобныя апавяданні пісьменніцы Алены Сямёнаўны Васілевіч пра радасць і цяжкасці жыцця... Прапануецца дзецям-школьнікам.... Болей »

Царская трызна
pdf mp3

Царская трызна


Кандрацюк-Свярубская Ганна

Аповеды, сабраныя ў кнізе чытаюцца лёгка, але пакідаюць у душы сум, сум па тым, што адыходзіць, што прамінае, што, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі, губляем. Пры чым губляем назаўсёды і беспаваротна. Беларуская падляшская вёска з жыхарамі, якія лічаць сябе праваслаўнымі, а ў сэрцах хаваюць... Болей »

Цвінтар
pdf

Цвінтар

вершы
Аксак Валянціна

Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога... Болей »

Цвіціце, верасы!

Цвіціце, верасы!

Вершы
Астрэйка Анатоль

У новай кнізе паэт працягвае шчырую размову пра гераічнае мінулае свайго народа, баявых таварышаў-партызан. Хораша апаэтызавана родная прырода. Нямала вершаў напісана аб высокім і пачэсным прызванні паэта.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org