be

Каталёг MiOKB

Цёмнае віно

Цёмнае віно

Вершы
Вераб´ёў Павел

У кнізе паэт выходзіць на новую ступень заглыблення ў таямнічы свет духа, падкрэслівае найбольш тыповыя заканамернасці паводзін чалавека ў пэўных умовах, далікатна кранаецца інтымных адносін. Традыцыйнае, натуральнае светаадчуванне, трапныя назіранні ў зборніку арганічна мяжуюць з неардынарнымі высновамі... Болей »

Церковний календар

Церковний календар

Видання Перемисько-Новосанчівської епархії

Скоро минати буде півстоліття, відколи дзвони 40 з горою церков давньої, історичної Сандеччини перестали скликувати на богослуження своїх законних господарів. Сьогодні лише в одній із тих численних церков, раз у тиждень, у недільне пополудне, через одну визначену годину звучать давні співи, та й воно... Болей »

Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны?

Ці ведаеце вы гісторыю сваёй краіны?


Голубеў В. Ф., Крук У. П., Лойка П. А.

У кнізе ў форме пытанняў і адказаў згадваюцца важнейшыя падзеі, даты, імёны з гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да лютага 1917 года. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, настаўнікам, усім, каго цікавіць гісторыя нашай Бацькаўшчыны.... Болей »

Цэнзарскія нажніцы

Цэнзарскія нажніцы

Проза 1984-1999
Астравец Сяргей

Апавяданні і аповесці, сабраныя ў „Цэнзарскіх нажніцах” пісаліся на працягу апошніх сама менш пятнаццаці гадоў. Аўтар — журналіст — прыглядаўся пераменам у Свеце і Горадзе, апісваў гэта, як і тое, што нязменнае ў чалавеку і прыродзе. Чытач знойдзе тут надзеі беларускага інтэлігента часоў гарбачоўскае... Болей »

Цяпло на першацвет
pdf epub mobi fb2

Цяпло на першацвет

Аповесці і апавяданні
Далідовіч Генрых

Аповесць «Усё яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі і здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» і апавяданні.... Болей »

Чалавек напрадвесні

Чалавек напрадвесні

Расказ пра Максіма Багдановіча
Бярозкін Рыгор

Гэта кніга — нарыс пра складаны і нялёгкі лёс Максіма Багдановіча, таленавітага беларускага паэта. Аўтар знаёміць чытача з творчым шляхам пісьменніка, прасочвае вытокі яго творчасці, спыняецца на духоўнай эвалюцыі самабытнага таленту, раскрывае сутнасць яго наватарскіх пошукаў у паэтычным майстэрстве.... Болей »

Чало і век
pdf

Чало і век

Кніга паэзіі
Панізьнік Сяргей

Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў.... Болей »

Чарадзей сёмага веку Траяна
pdf

Чарадзей сёмага веку Траяна

Усяслаў Полацкі
Тарасаў Сяргей

У кнізе апавядаецца пра аднаго з самых славутых беларускіх князёў — Усяслава Брачыславіча (1044-1101), які быў, па сутнасці, заснавальнікам беларускай дзяржаўнасці. Для шырокага кола чытачоў. Паміж намі, сённяшнімі, і тымі далёкімі, прыхаванымі смугою сівой даўніны продкамі пралягло дзевяць стагоддзяў.... Болей »

Чарнавікі...
pdf

Чарнавікі...

Паэзія
Папека Мікола

Мікола Папека - яскравы прадстаўнік сучаснай, пошукавай паэзіі. I невыпадкова вершы, што ўключыў у свой першы зборнік, назвау «чарнавікамі». Аўтар ня церпіць гладкапісу, закругленасьці, шматслоўя - тым самым запрашае чытача да сатворчасьці.... Болей »

Чарнобыль: погляд праз десяцігоддзе

Чарнобыль: погляд праз десяцігоддзе


Кніга прымеркавана да 10-годдзя Чарнобыльскай катастрофы. У ёй выкладзены найважнейшыя аспекты вынікаў Чарнобыльскай катастрофы для Беларусі, Асвятляюцца яе сацыяльна-эканамічныя вынікі, экалагічныя наступствы, дэмаграфічныя і медыка-псіхалагічныя аспекты, пытанні права, захавання гісторыка-культурнай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org