be

Лакотка Аляксандр

Лакотка Аляксандр

Аляксандр Іванавіч Лакотка (н. 1955/01/25, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. ) - Архітэктар. Член-карэспандэнт з 2004, доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001), прафесар (2003).

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт ( 1977). Працаваў архі-тэк¬тарам у навукова-даследчым і праектным інстытуце БелНДІГіпрасельстрой, кіраўніком архітэктурна-рэстаўрацыйнай майстэрні Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інсты¬тута, у 1989-1995 - намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. З 1995 - загадчык аддзела архітэктуры і намеснік дырэктара, з 2004 - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі. З 2012 - дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне тэорыі і гісторыі архітэктуры, аховы і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны, развіцця турызму. Даследаваў агульныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага дойлідства, раскрыў нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Стварыў навуковую канцэпцыю гістарычнага феномена беларускай архітэктуры як выніку сінтэзу будаўнічага мастацтва Усходу і Захаду Еўропы. Выявіў вялікую колькасць помнікаў народнага дойлідства, што паслужыла асновай для стварэння музея народнай архітэктуры пад адкрытым небам. Аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу аб'ектаў гісторыка-архітэктурнай спадчыны. Аўтар тэорыі і метадалогіі ўкаранення нацыянальных асаблівасцяў у сучасную архітэктуру Беларусі, канцэпцыі ролі архітэктуры ў ідэалогіі беларускай дзяржавы. Навуковы рэдактар і сябра аўтарскага калектыву шматтомных выданняў: «Архітэктура Беларусі» (6 кніг), "Гарады і вёскі Беларусі» (выйшла 11 кніг), "Нарысы культуры Беларусі», зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (14 выпускаў).

Старшыня савета па абароне доктарскіх дысертацый па мастацтвазнаўчых спецыяльнасцях.

Член Саюза архітэктараў Беларусі. Член Еўрапейскага Савета па культуры, віцэ-прэзідэнт секцыі па архітэктуры і дызайну Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці пры ЮНЕСКА.

Лаўрэат Прэміі НАН Беларусі (1999) за манаграфію «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры», Прэміі «За духоўнае адраджэнне» за ўдзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання "Беларусы" (2008), Прэміі НАН Беларусі (2011) за канцэпцыю стварэння зон турысцка -рэкрэацыйнага тыпу.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у тым ліку 24 кніг і манаграфій.

Лакотка Аляксандр. Выданьні

Архитектура: авангард, абсурд, фантастика
pdf

Архитектура: авангард, абсурд, фантастика


Локотко Александр

Книга является первым исследованием генезиса и эволюции футуристических направлений архитектуры. Раскрыта связь ярких проявлений архитектурного авангарда с переломными моментами истории, индустрии, науки, отношений человека к природе и бытию. Показано влияние кризисных явлений в цивилизационных процессах... Болей »

Историко-культурные ландшафты Беларуси
djvu

Историко-культурные ландшафты Беларуси


Локотко Александр

Исследование члена-корреспондента НАН Беларуси, доктора архитектуры, доктора исто­рических наук, профессора Александра Ивановича Локотко посвящено актуальной проблеме комплексного анализа природно-ценных территорий и историко-культурного наследия с целью определения локальных районов, важных для развития... Болей »

Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі
pdf epub

Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі


Лакотка Аляксандр

Кніга напісана доктарам архітэктуры, доктарам гістарычных навук, прафесарам, які працуе ў галіне тэорыі і гісторыі айчыннай архітэктуры больш за 25 гадоў. У ёй у першыню зроблены сістэмна-параўнальны аналіз такой малавывучанай катэгорыі помнікаў, як драўляныя сакральна-манументальныя збудаванні розных... Болей »

Архитектура европейских синагог
pdf

Архитектура европейских синагог


Локотко Александр

Дадзеная кніга ўяўляе сабой першае ў сучасным айчынным архітэктураведзенні адмысловае даследаванне, прысвечанае гісторыі і архітэктуры сінагог. У ёй аналізуецца гісторыя габрэйскага сакральнага будаўніцтва з найстаражытных часоў і да нашых дзён на Блізкім Усходзе, у антычным свеце, дзяржавах Еўропы... Болей »

Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры

Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры


Лакотка Аляксандр

Кніга прысвечана гістарычнаму аналізу беларускага дойлідства на працягу тысячагоддзя як часткі працэсу фарміравання асяроддзя пражывання. Родныя вуліцы пад шатамі, якія шапочуць старыя легенды, бацькоўская сядзіба, двор, плошча з крамамі, школа на ўзгорку, непадалёку бачны макаўкі царквы і востры шпіль... Болей »

Пад стрэхамі прашчураў
pdf

Пад стрэхамі прашчураў


Лакотка Аляксандр

Кіга прысвечана народнаму беларускаму дойлідству, якое разглядаецца як асяроддзе прабывання этнасу. У папулярнай форме раскрываюцца гістарычна абумоленыя асаблівасці рассялення нашых далёкіх продкаў, характарызуюцца тыпы паселішчаў, грамадскіх і культавых збудаванняў, двароў і сядзіб, вытворчых пабудоў.... Болей »

Бераг вандраванняў

Бераг вандраванняў

ці адкуль у Беларусі мячэці
Лакотка Аляксандр

Кніга прысвечана культурнай спадчыне беларускіх татар. Яны праз стагоддзі пранеслі пачуццё і ўсведамленне сваёй супольнасці і сёння захоўваюць звычаі і нормы традыцыйнага грамадскага ўкладу. Адрасавана краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, рэстаўратарам, этнографам.... Болей »

Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці
pdf

Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці


Лакотка Аляксандр

Кніга прысвечана культурнай спадчыне беларускіх татар. Яны праз стагоддзі пранеслі пачуццё і ўсведамленне сваёй супольнасці і сёння захоўваюць звычаі і нормы традыцыйнага грамадскага ўкладу. Адрасавана краязнаўцам, мастацтвазнаўцам, рэстаўратарам, этнографам.... Болей »

Сілуэты старога Мінска

Сілуэты старога Мінска

Нарысы драўлянай архітэктуры
Лакотка Аляксандр

Аўтар расказвае пра цудоўны свет драўлянай архітэктуры, якая склалася на шырокім прамежку часу ад заснавання горада да пачатку нашага стагоддзя, паказвае арганічную сувязь гістарычнык працэсаў э матэрьіяльнай купьтурай народа. Кніга будзе цікавай кожнаму, каму дарагая народная спадчына, каго цікавіць... Болей »

Белорусское народное зодчество
djvu

Белорусское народное зодчество

Середина XIX - ХХ вв.
Локотко Александр

В книге рассмотрены общие и региональные особенности поселений, усадеб, жилища, интерьера и архитектурного декора в народном зодчестве Белоруссии. Выделены регионы и локальные районы ряда особенностей, межэтнические черты отдельных компонентов народной архитектуры. Исследованы современные тенденции развития... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org