be

Лакотка Аляксандр

Лакотка Аляксандр

Аляксандр Іванавіч Лакотка (н. 1955/01/25, в. Кузьмічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. ) - Архітэктар. Член-карэспандэнт з 2004, доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001), прафесар (2003).

Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт ( 1977). Працаваў архі-тэк¬тарам у навукова-даследчым і праектным інстытуце БелНДІГіпрасельстрой, кіраўніком архітэктурна-рэстаўрацыйнай майстэрні Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інсты¬тута, у 1989-1995 - намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. З 1995 - загадчык аддзела архітэктуры і намеснік дырэктара, з 2004 - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Беларусі. З 2012 - дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Навуковыя працы ў галіне тэорыі і гісторыі архітэктуры, аховы і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны, развіцця турызму. Даследаваў агульныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага дойлідства, раскрыў нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Стварыў навуковую канцэпцыю гістарычнага феномена беларускай архітэктуры як выніку сінтэзу будаўнічага мастацтва Усходу і Захаду Еўропы. Выявіў вялікую колькасць помнікаў народнага дойлідства, што паслужыла асновай для стварэння музея народнай архітэктуры пад адкрытым небам. Аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу аб'ектаў гісторыка-архітэктурнай спадчыны. Аўтар тэорыі і метадалогіі ўкаранення нацыянальных асаблівасцяў у сучасную архітэктуру Беларусі, канцэпцыі ролі архітэктуры ў ідэалогіі беларускай дзяржавы. Навуковы рэдактар і сябра аўтарскага калектыву шматтомных выданняў: «Архітэктура Беларусі» (6 кніг), "Гарады і вёскі Беларусі» (выйшла 11 кніг), "Нарысы культуры Беларусі», зборніка «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (14 выпускаў).

Старшыня савета па абароне доктарскіх дысертацый па мастацтвазнаўчых спецыяльнасцях.

Член Саюза архітэктараў Беларусі. Член Еўрапейскага Савета па культуры, віцэ-прэзідэнт секцыі па архітэктуры і дызайну Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці пры ЮНЕСКА.

Лаўрэат Прэміі НАН Беларусі (1999) за манаграфію «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры», Прэміі «За духоўнае адраджэнне» за ўдзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання "Беларусы" (2008), Прэміі НАН Беларусі (2011) за канцэпцыю стварэння зон турысцка -рэкрэацыйнага тыпу.

Аўтар звыш 250 навуковых прац, у тым ліку 24 кніг і манаграфій.

Лакотка Аляксандр. Выданьні

Сцежкамі дзядоў
pdf epub

Сцежкамі дзядоў

Этнаграфічныя нарысы Кніга для вучняў
Лакотка Аляксандр, Барыс Сямён

Кніга навукова-папулярных этнаграфічных нарысаў расказвае аб народнай архітэктуры, сялянскай працы, звычаях, абрадах і адпачынку нашых продкаў. Таксама ідзе гаворка аб зменах, што адбыліся ў жыццядзейнасці сельскага насельніцтва ў апошні час. Для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.... Болей »

Каштоўнасці мінуўшчыны 7
pdf

Каштоўнасці мінуўшчыны 7

Праблемы захавання i рэстаўрацыі помнікаў драўлянага дойлідства

Артыкулы навукоўцаў прысвечаны розным аспектам захавання беларускага драўлянага дойлідства, у прыватнасці» рэстаўрацыі i рэгенерацыі грамадскіх i культавых збудаванняў, двароў, сядзіб, праблемам пашырэння Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры i побыту.... Болей »

Беларускі Дзяржаўны Музей народнай архітэктуры і побыту

Беларускі Дзяржаўны Музей народнай архітэктуры і побыту

Зборнік навуковых прац, прысвечаны дваццаціаяцігоддзю стварэння музея і пятнаццацігоддзю экспазіцыі беларускага скансэна

Гэты зборнік — працяг перыядычных выданняў навуковых прац супрацоўнікаў музея i даследаванняў працаўнікоў іншых навуковых устаноў Беларусі. Зборнік прысвечаны праблемам музеяў - скансэнаў. Аўтары звяртаюцца да невядомых першакрыніц, распрацоўваюць актуальныя праблемы захавання помнікаў драўлянага дойлідства... Болей »

Роднае слова 10(118)1997

Роднае слова 10(118)1997

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

* Анталогія беларускага раманса: Восеньская песня * Буланда Вера, Заключны ўрок па нарысе Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі" * Гаранская Таццяна, Энцыклапедыст * Голуб Ю., Вершы * Голуб Юрка, "Пагляд з-пад хмарнага крыла...": Вершы * Дранько-Майсюк Л., Вершы ... Болей »

Беларуская мінуўшчына 3-4/1993

Беларуская мінуўшчына 3-4/1993

Гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс

Віцебск у эпоху ранняга сярэднявечча выступае як цэнтр вызначанай акругі: племянны ў дадзяржаўны перыяд і валасны ў складзе Полацкай зямлі (З 1021 г. пасля перадачы кіеўскім князем Яраславам Мудрым Віцебска разам з Усвятамі полацкаму князю Брачыславу Ізяслававічу). Галоўнымі яго функцыямі па дачыненні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org