be

Мальдзіс Адам

Мальдзіс Адам

Адам Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 г. у в. Расолы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986 г.), прафесар (1990 г.).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956 г.). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956-1959 гг.). У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962-1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 г. — навуковы супрацоўнік, з 1981 г. — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры (1981-1991 гг.). Кандыдат філалагічных навук (1963 г.), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине ХІХ в.». Доктар філалагічных навук (1986 г.), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII—XVIII в.)». У 1990 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХІV сесіі ААН. Член СП СССР з 1965 г. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.. У 1991-1998 гг. дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1987 г. старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, з 1991 г. прэзідэнт (з 2010 г. старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996-2006 гг. кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992-1995 гг.) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996-2002 гг.).

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 г. Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі. Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982 г.). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980 г.).

Адам Мальдзіс памёр у Менску 3 студзеня 2022 г.

Мальдзіс Адам. Выданьні

Маладосць 03(700) 2012
pdf

Маладосць 03(700) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

АРЦЁМАЎ Аляксей, Пачынаецца радасць, а з ёю вясна… Вершы БУДОВІЧ Таццяна, Шчаслівая тут і цяпер. Вершы БЫЛЬ Віталь, Кантракт. Апавяданні Дзянісава Святлана, Жаночыя апавяданні Дзянісава Святлана, Чатыры кубачкі гарбаты ДУЧЫЦ Людміла, Аздобы — даспадобы КАНДРАТАЎ Мікола... Болей »

Маладосць 11 (696) 2011
pdf

Маладосць 11 (696) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Лёшка прачнуўся рана, за акном — шэрая студзеньская раніца. Мабыць, холадна на вуліцы, бо на вокнах прыгожыя карункавыя малюнкі. Яны вельмі падабаюцца хлопчыку, часам ён бачыць у іх штосьці сваё, запаветнае. Аднойчы сярод марозных роспісаў убачыў шчанюка, жывога, таўстапузага, як у Віталькі, які жыў... Болей »

Маладосць 10 (695) 2011
pdf

Маладосць 10 (695) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

АРЦЮХ Зміцер, Напамін. Вершы ВЯРОЎКІН Алесь, Кароткія апавяданні ГАПЕЕЎ Валерый, Трафік для паэта. Аповесць Дзянісава Святлана, «Чаму гэта здарылася са мной?..» Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія, Гімназія № 13. Раман-казка. Працяг Караткевіч Уладзімір, Браслаўе КРЫВАШЭЙ... Болей »

Маладосць 9 (694) 2011
pdf

Маладосць 9 (694) 2011

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Па-першае, гэта быў цікавы час! Тады піянерская і камсамольская арганізацыі ладзілі шмат мерапрыемстваў, дзякуючы якім можна было праявіць як свае грамадскія, так і творчыя якасці. Вось, да прыкладу, я, калі вучыўся ў 28-й Мінскай школе, кіраваў выданнем насценгазеты. Я меў гэта за гонар, бо мог расказваць... Болей »

Маладосць 8 (693) 2011
pdf

Маладосць 8 (693) 2011

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Кіраўніцтва вобласці шчыра зацікаўлена ў з’яўленні новых значных імёнаў у літаратуры, як і ў любой іншай галіне мастацтва, і, як вынік, у з’яўленні выбітных твораў, па якіх нашчадкі маглі б вывучаць наш час, фар- міраваць уласнае светаадчуванне. Мы падтрымліваем усе творчыя саюзы, у тым ліку і Саюз... Болей »

Маладосць 7 (692) 2011
pdf

Маладосць 7 (692) 2011

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Я памятаю, як раней падпісваліся па загадзе «зверху», незалежна ад таго, пра што там напісана. А сёння часопіс купяць толькі тады, калі ён цікавы, калі на яго вокладцы — кумір свайго часу. Моладзь цяпер жыве зусім іншым — яны вандруюць па ўсім свеце, жывуць ярка і калярова. А мы навязваем ім старыя традыцыі...... Болей »

Маладосць 6 (691) 2011
pdf

Маладосць 6 (691) 2011

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Любоў да свайго краю мы, сродкамі ўстаноў культуры, выхоўваем праз аўтэнтычны фальклор, рамёствы, абрады, народную песню, у якіх усё: і любоў да родных мясцін, і гісторыя, і жыццёвая філасофія, і маральнасць беларусаў. Установы культуры вядуць значную тэматычную інфармацыйна-краязнаўчую работу. Мы старанна... Болей »

Маладосць 5 (690) 2011
pdf

Маладосць 5 (690) 2011

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Так, я не ўпершыню вітаю вас, сябры, са старонак часопіса «Маладосць». Але першы раз — як галоўны рэдактар гэтага выдання. Калі мы рыхтаваліся адзначыць у гэтым нумары юбілей Барыса Сачанкі, я натрапіла на яго ўспамін пра першую сустрэчу з «Маладосцю» і яе галоўным рэдактарам А. Кулакоўскім. І прыгадала... Болей »

Маладосць 4 (689) 2011
pdf

Маладосць 4 (689) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Шаноўны Віктар Анатольевіч, вось ужо некалькі гадоў вы з’яўляецеся сябрам нашага выдання, і безумоўна ж, сваёй увагай не абмінаеце сучасны літаратурны працэс. Які твор апошнім часам вас захапіў, якая кніга ўразіла? Якія напрамкі ў айчыннай літаратуры, на вашу думку, найбольш перспектыўныя?... Болей »

Маладосць 03 (688) 2011
pdf

Маладосць 03 (688) 2011


АЎСЯННІКАВА Тамара, Абнадзееныя дні АЎЧЫННІКАВА Ганна, Абдымкі лёсу. Вершы Баравікова Раіса, Часопіс «Маладосць» застаецца сучасным БРАВА Алена, Дараванне. Аповесць ВОЙЛАКАВА Ала, За светлай смугой. Вершы ГРЫБАЙЛА Вячаслаў, Споведзь тэатру! ГУШТЫН Дар’я, Музыка фарміруе... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org