be

Мальдзіс Адам

Мальдзіс Адам

Адам Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 г. у в. Расолы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986 г.), прафесар (1990 г.).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956 г.). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956-1959 гг.). У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962-1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 г. — навуковы супрацоўнік, з 1981 г. — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры (1981-1991 гг.). Кандыдат філалагічных навук (1963 г.), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине ХІХ в.». Доктар філалагічных навук (1986 г.), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII—XVIII в.)». У 1990 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХІV сесіі ААН. Член СП СССР з 1965 г. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.. У 1991-1998 гг. дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1987 г. старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, з 1991 г. прэзідэнт (з 2010 г. старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996-2006 гг. кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992-1995 гг.) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996-2002 гг.).

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 г. Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі. Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982 г.). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980 г.).

Адам Мальдзіс памёр у Менску 3 студзеня 2022 г.

Мальдзіс Адам. Выданьні

Маладосць 02 (687) 2011
pdf

Маладосць 02 (687) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

БАРАВІКОВА Раіса, Ён усміхаўся вачамі. Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа БАРАВІКОВА Раіса, Маладосць — шчаслівы момант БЕЛАНОГАЯ Таццяна, Душэўнасць і духоўнасць ГУШТЫН Дар’я, Сям’я Прышывалкаў. Маладая сям’я Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія... Болей »

Маладосць 01 (686) 2011
pdf

Маладосць 01 (686) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

БАНДАРЭНКА Святлана, Галубоў пакарміць з рукі. Вершы БАРАВІКОВА Раіса, Год спадзяванняў на крыле любові ГАРБАЧОВА Вікторыя, Смерць за шахматнай дошкай Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія, Гімназія № 13. Раман-казка Карлюкевіч Алесь, Літаратурныя Хазянінкі і ваколіцы КЛІМКОВІЧ... Болей »

Маладосць 12 (685) 2010
pdf

Маладосць 12 (685) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Ну, калі, скажам, і не завеі, дык дыханне першага сёлетняга снегу адчулася на самым прыканцы лістапада на Берасцейшчыне, куды мы — дырэктар нашай рэдакцыйна-выдавецкай установы Алесь Карлюкевіч, ягоны першы намеснік Алесь Бадак, супрацоўніца штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» Ірына Тулупава і я прыехалі... Болей »

Маладосць 11 (684) 2010
pdf

Маладосць 11 (684) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

У чым і давялося пераканацца яшчэ раз, калі рыхтаваўся гэты традыцыйна-чарговы «берасцейскі» нумар, дзе кожны аўтар, хай гэта будуць вершы ці проза, імкнецца скласці сваю песню, прыўнесці свой важны ўклад у тую залатую скарбонку, што завецца літаратурай Берасцейскага краю, якая так годна і арганічна... Болей »

Маладосць 10 (683) 2010
pdf

Маладосць 10 (683) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

На пачатку сёлетняга верасня, як ужо вядома, у Маскве адбылася чарговая міжнародная кніжная выстаўка, у якой Беларусь прымала ўдзел як галоўны госць, што ў прынцыпе вельмі ганарова. І трэба сказаць, што наш стэнд на гэтай выстаўцы быў адным з самых прадстаўнічых і цікавых. Ва ўсялякім выпадку, вялікі... Болей »

Маладосць 9 (682) 2010
pdf

Маладосць 9 (682) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

У нашым часопісе неаднойчы друкаваліся «Дзённікі…» пісьменнікаў, у якіх чыталася штодзённае жыццё з усім тым, што адбывалася, вядома ж, з адпаведным каментарыем і сваім бачаннем жыцця, падзей, ды і творчага люду таксама. Асабіста я ніколі нічога не запісвала ў дзённік — што называецца, усё ў памяці... Болей »

Маладосць 7 (680) 2010
pdf

Маладосць 7 (680) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Заўжды, калі пачынаю думаць пра так званы сучасны літаратурны працэс, хочацца азірнуцца на гісторыю, дзе ў нейкіх далёкіх стагоддзях шматлікія дробныя княствы аб’ядноўваліся вакол якогасьці аднаго моцнага цэнтра… Прыкладам можа быць Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае — іншымі словамі, гэта ўжо... Болей »

Маладосць 6 (679) 2010
pdf

Маладосць 6 (679) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Амаль заўжды пасля чарговага працоўнага адпачынку штосьці здараецца... Вяртаешся ў Мінск, а тут і вестка... На гэты раз — сумная. У Маскве пайшоў з жыцця паэт Андрэй Вазнясенскі. З яго імем звязана цэлая эпоха, найперш у расійскай паэзіі, але гэтая эпоха нейкім чынам тычыцца і нас. Ва ўсялякім выпадку... Болей »

Маладосць 5 (678) 2010
pdf

Маладосць 5 (678) 2010

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

Міжволі згадаўся гэты крылаты радок класіка пасля першай жа вясновай вандроўкі па Міншчыне. Нават ранішнія прымаразкі не развейвалі светлага настрою: усмешлівыя твары людзей, што, нарэшце, дачакаліся вясны, жоўтыя галоўкі нарцысаў ледзь не ў кожным гародчыку, чысціня, упарадкаванасць — насустрач лету... Болей »

Маладосць 04 (677) 2010
pdf

Маладосць 04 (677) 2010

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Пішу гэтыя нататкі і разумею, што чацвёрты нумар «Маладосці» нашы чытачы атрымаюць напрыканцы красавіка, калі ўжо так блізка будзе да надзвычай урачыстага свята — Дня Вялікай Перамогі, якое адзначыцца ўсім нашым народам, усёй краінай у шэсцьдзесят пяты раз. Будуць праменіцца агністыя кветкі каля абеліскаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org