be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Цёмнае віно

Цёмнае віно

Вершы
Вераб´ёў Павел

У кнізе паэт выходзіць на новую ступень заглыблення ў таямнічы свет духа, падкрэслівае найбольш тыповыя заканамернасці паводзін чалавека ў пэўных умовах, далікатна кранаецца інтымных адносін. Традыцыйнае, натуральнае светаадчуванне, трапныя назіранні ў зборніку арганічна мяжуюць з неардынарнымі высновамі... Болей »

Шляхам гадоў

Шляхам гадоў

Гісторыка-літаратурны зборнік

Сярод матэрыялаў трэцяга выпуску зборніка — публікацыі, прысвечаныя 100-гадовым юбілеям М. Багдановіча і А. Станкевіча, знаёмства з творамі старадаўняй кніжнасці — «Жыціем Еўфрасінні Полацкай» і «Лямантам на смерць Лявонція Карповіча» — і архіўнымі матэрыяламі нашага стагоддзя — не друкаванымі дагэтуль... Болей »

„Напой росою благодати...”

„Напой росою благодати...”

Малітоўная паэзія Кірыла Тураўскага
Лабынцаў Юрый

Юрый Лабынцаў плённа даследуе гісторыю культуры, літаратуры Беларусі і іншых краін Усходняй Еўропы, культурныя ўзаемасувязі краін Усходняй і Заходняй Еўропы. Апісаў і апублікаваў шматлікія крыніцы па гісторыі і культуры беларусаў, якія захоўваюцца ў розных краінах свету. Аўтар шматлікіх публікацый, у... Болей »

Solus Rex
pdf

Solus Rex

вершы імпрэсіі калёквіюмы
Бабкоў Ігар

Ягоныя кветкі заўсёды красуюць увосень, цьмяна-барвовымі фарбамі плёну і адчаю, крыху падсьветленыя пашарэлымі бяліламі сьмерці. Восень — самы адданы яго чытач і перакладчык; яна пераклала Бадлера на дождж, на шэрань, на змоклыя парэнчы мастоў, вытлумачыла сьцішанымі, нясьпешнымі крокамі аматараў шпацыру... Болей »

Белая Дама
pdf epub

Белая Дама

Аповесці
Карпюк Аляксей

Аповесць Аляксея Карпюка «Белая дама» - гэта, па-сутнасці, перасказаная нанова гісторыя, вычытаная ў старымм дзённіку, знойдзеным у схованцы манаскай кельі. Нераскрытыя злачынствы становяцца раскрытымі, сямейныя таямніцы – яўнымі, даўняя легенда, якая стагоддзямі абрастала ў неверагодныя падрабязнасці... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае. Раман-эсэ
Лойка Алег

Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа... Болей »

Выбраныя творы ў трох тамах
pdf

Выбраныя творы ў трох тамах

Том 1
Брыль Янка

У першы том Выбраных твораў народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля (нар. у 1917 г.) увайшлі аповесці «Сірочы хлеб», «У сям'і», апавяданні 1935-1966 гадоў, лірычныя запісы пра беларускую прыроду, красу i мудрасць маленства, веліч вобраза жанчыны-маці.... Болей »

Гісторыя беларускае літаратуры

Гісторыя беларускае літаратуры


Гарэцкі Максім

Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893—1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі «Спадчына» ўключана «Гісторыя беларускае... Болей »

Год
pdf epub

Год


Чобат Алесь

У Гародні адраджэнцкі рух адметны тым, што яго вызначаюць заводскія інжынеры, якія не падводзяць жыццё пад тэарэтычныя абстракцыі, адчуваюць яго на ўласнай скуры, бо за кожным — змена, цэх, канструктарскае бюро. Пакаленне трыццацігадовых,— у літаратуры яны чамусьці лічацца маладымі,— здолела супрацьстаяць... Болей »

Дзяцінства

Дзяцінства

Аповесць
Навуменка Iван

Новая кніга вядомага беларускага пісьменніка Івана Навуменкі «Дзяцінства» носіць аўтабіяграфічны характар. Галоўны герой хлопчык Васіль пададзены аўтарам у розных абставінах нялёгкага перадваеннага жыцця. Глыбока і сардэчна ўспрымае Васіль родную палескую прыроду. I апісана яна аўтарам па-майстэрску... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org