be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Еўфрасіння Полацкая
pdf

Еўфрасіння Полацкая


Арлоў Уладзімер

Кніга прысвечана святой Еуфрасінні Полацкай — патронцы Беларусь Полацкая князёўна Прадслава, якая жыла у XII стагодцзі, у юныя гады пастрыглася у манастыр, стала выдатнаю асветніцай, а пасля была прылічана да святых і прызнаная нябеснаю апякункаю Беларускай зямлі. Апрача папулярнага нарыса жыцця і духоўных... Болей »

Жанчыны ля басейну
pdf epub

Жанчыны ля басейну

апавяданьні
Мудроў Вінцэсь

Буйныя кроплі не па-восеньску цёплага дажджу бухматымі падзёнкамі мільгацяць у сьвятле ліхтароў, гучна і па-верасьнёўску маркотна лапочучы па каляным лісьці. Такою вусьцішнаю парою зь ціхай радасьцю адчуеш, што сэрца становіцца бязважкім, і будзеш прагавіта ўдыхаць волкае, настоенае на паху апалай лістоты... Болей »

З пабачанага i перажытага
pdf epub fb2 mobi

З пабачанага i перажытага

Абразкі, артыкулы, дарожныя нататкі
Барскі Алесь

У кнігу беларускага пісьменніка з Беласточчыны Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага) увайшлі творы розных жанраў, аб'яднаныя любоўю да сваёй малой радзімы, дзе спрадвеку жывуць беларусы.... Болей »

Замак месячнага сяйва
pdf

Замак месячнага сяйва

Вершы
Рублеўская Людміла

Значнае мейсца ў кнізе Людмілы Рублеўскай займаюць вершы і балады на гістарычныя тэмы – як пра канкрэтны час і канкрэтныя асобы – ад Ефрасіньні Полацкай да Валянціна Таўлая, так і міфалягічна-прытчавыя. Паэтка нарадзілася і жыве ў горадзе, і ня дзіўна, што ў яе шмат вершаў пра горад, яго мінулае і сёньняшні... Болей »

Збор твораў

Збор твораў

у 4 т.
Зарэцкі Міхась

Даваенная беларуская літаратура, асабліва ў 30-я гады, развівалася ва ўмовах таталітарнага ўціску. Мала хто з беларускіх пісьменнікаў адчуваў сябе спакойна і незалежна. Многія жылі прадчуваннем арышту, рэпрэсій. Што датычыць творчасці Міхася Зарэцкага, то яго творы, як мы бачым, сёння патрабуюць новага... Болей »

І адгукнецца слова ў слове
pdf

І адгукнецца слова ў слове

Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, дыялогі
Рагойша Вячаслаў

У беларускай літаратуры, багатай сваімі драмамі i трагедыямі, постаць Сяргея Палуяна (1890-1910), бадай, самая трагічная. Ад прыроды надзелены, не пабаімся сказаць, геніяльнымі задаткамі, вялікі жыццялюб i працалюб, ён змог папрацаваць у літаратуры ўсяго адзін год, загінуў у дзевятнаццаць з палавінай... Болей »

Люстэрка для самотнай
pdf

Люстэрка для самотнай

Вершы, пераклады i драматычная паэма
Баравікова Раіса

У гэтай кнізе чытач знойдзе радкі: «Мне так шкада, што неўзаметку гады Афеліі прайшлі...» Жыццё рухаецца, i хто як не жанчына ўсёй сваёй трапяткой прыродай адчувае гэты няўтольны, а часам жорсткі pyx. Мінаецца маладосць, i ўсё большае смутку. Сама назва зборніка адлюстроўвае гэты праўдзівы смутак, шчыры... Болей »

Міласэрнасць плахі
pdf

Міласэрнасць плахі

кніга паэзіі
Барадулін Рыгор

Новую кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна склалі вершы і паэмы апошніх гадоў. Вечнае пытанне да неба і да Бога: што ёсць жыццё, адчай чарнобыльскае навалы, карані паганства ў душы і ў разуменні свету, позірк на далёкую ўжо цяпер партызаншчыну вачыма сённяшняга дня, лірычнае споведзь і ўсмешка, інтымныя радкі... Болей »

На простор

На простор


Александрович Степан

Повесть С. Александровича «На простор» посвящена великому сыну белорусского народа Якубу Коласу (1882—1956). Автор, творчески переосмыслив обширный биографический материал, рассказывает о детстве и юности писателя, о его нелегком жизненном пути.... Болей »

Пад страхам смерці
pdf

Пад страхам смерці

Раман, аповесці
Сімэнон Жорж

Калі а трэцяй гадзіне дня яны ад'язджалі з Парыжа, яшчэ свяціла няшчодрае восеньскае сонца. Не паспелі даехаць да Манту, як у купэ запалілі лямпы. А калі мінулі Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь. Нарэшце запацелае шкло аблажыў такі густы туман, што ў ім танулі нават чыгуначныя агні.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org