be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Голас крыві брата твайго

Голас крыві брата твайго

Раман, апавяданне
Адамчык Вячаслаў

Новая кніга Вячаслава Адамчыка — гэта заключны твор ягонай тэтралогіі пра жыццё Заходняй Беларусі, працяг раманаў «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «I скажа той, хто народзіцца». Чытач зноў сустрэнецца з Міцем Корсакам, Алесяй, Імполем, Хрысцяй, пазнаёміцца з новымі персанажамі.... Болей »

Збор твораў

Збор твораў

у 4 т.
Зарэцкі Міхась

Даваенная беларуская літаратура, асабліва ў 30-я гады, развівалася ва ўмовах таталітарнага ўціску. Мала хто з беларускіх пісьменнікаў адчуваў сябе спакойна і незалежна. Многія жылі прадчуваннем арышту, рэпрэсій. Што датычыць творчасці Міхася Зарэцкага, то яго творы, як мы бачым, сёння патрабуюць новага... Болей »

Збор твораў у васьмі тамах
pdf

Збор твораў у васьмі тамах

З жыццяпісу. Нарысы. Эсэ. Публіцыстыка. Постаці. Крытыка. Інтэрв\'ю. Летапіс жыцця і творчасці
Караткевіч Уладзімір

* ...Будзеш свой сярод чужых * “Бетховен б’е ў далоні...” * “Мой се градок!” * “Нельга не быць гісторыкам” * “Рша Камен...” * “Самая цікавая навука – жыццё” * Saxifraga * А бадай вам цікава было * Абдуванчык на кромцы вады * Балады каменя * Вера ў сілу... Болей »

Кожны чацвёрты

Кожны чацвёрты

Аповесць
Дамашэвіч Уладзімір

Аповесць напісана на матэрыяле з партызанскай вайны на Беларусі ў час нямецкай акупацыі. Галоўныя героі твора Алесь Ваўчэцкі i Пятро Паланейчык — падрыўнікі, яны заходзяць у вёску і ўчыняюць самасуд над сям’ёй чалавека, якога Ваўчэцкі падазраваў у смерці сваіх родных. Паланейчык не прымае ўдзелу ў расправе... Болей »

Лірнік

Лірнік

Творы
Арол М.

Гэта кніга адкрывае новае імя ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры «нашаніўскага» перыяду — М. Арла (Сцяпана Язэпавіча Пятэльскага, 1890—1918), паэта, перакладчыка, публіцыста, творчасць якога высока цаніў М. Багдановіч. У яе ўвайшло ўсе лепшае з творчай спадчыны пісьменніка.... Болей »

Матчына слова

Матчына слова

кніга пра беларускую мову

«Не толькі жыве чалавек хлебам..., але найбольш словам» — сказаў вялікі сын нашага народа Францішак Скарына. Але не так ужо і шмат знойдзецца народаў, у слова якіх быў бы такі трагічны лёс. I ўсё ж была ў нашага народа з яго «самай гарманічнай» (Адам Міцкевіч) моваю вялікая вера, без якой ён, кажучы... Болей »

Невымоўнае
pdf

Невымоўнае

Вершы
Каржанеўская Галіна

У гэтую кнігу паэтэса ашчадна адабрала лепшыя вершы са сваіх кніг і шматлікіх часопісных і газетных публікацый. Яе крыху сцішаная лірыка адразу кранае душу чытача абвостраным пачуццём справядлівасці, душэўнай чысцінёй, якая раскрывалася ва ўсепераможным пачуцці кахання, дружбы, чалавечай еднасці. Апошнім... Болей »

Пад шум дажджу

Пад шум дажджу

вершы, паэмы
Астапенка Змітрок

У кнігу ўключаны вершы аднаго з таленавітых беларускіх паэтаў Змітрака Астапенкі (1910—1944), напісаныя і надрукаваныя ў канцы дваццатых — пачатку трыццатых гадоў, вершы з ненадрукаванага зборніка (1933), вершы і паэмы часу Вялікай Айчыннай вайны, лісты паэта да родных.... Болей »

Палон

Палон

Аповесць
Аўрамчык Мікола

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палонг голад і здзекі ў фашысцкім лагеры.... Болей »

Партрэт шкла
pdf epub

Партрэт шкла


Кавалёў Сяргей

Паэзію часта называюць «магічным шклом», праз якое чалавек зусім па-іншаму, чым у будзённым жыцці, бачыць свет. I кожны даследчык вымушаны, па сутнасці, ствараць партрэт шкла. Не адмяжоўваў сябе ад такой задачы i аўтар гэтай кнігі, прысвечанай, у асноўным, сучаснай беларускай паэзіі. Пільная ўвага маладога... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org