be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Хлопчык глядзіць
pdf

Хлопчык глядзіць

Выбраныя вершы і паэмы
Вярцінскі Анатоль

Вершам і паэмам, што ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця.... Болей »

Цар — зэк Сямён Івашкін

Цар — зэк Сямён Івашкін

Аповесці, апавяданні
Хомчанка Васіль

У кнізе дзве аповесці і апавяданні, аснаваныя на дакументальных і аўтабіяграфічных фактах. Аўтар у трыццаць сёмым годзе быў рэпрэсіраваны і чатыры гады адбываў пакаранне ў лагерах. Затым ваяваў, а пасля вайны працяглы час працаваў ваенным суддзёй. Аповесць «Цар — зэк Сямён Івашкін», якая дала назву кнізе... Болей »

Цвінтар
pdf

Цвінтар

вершы
Аксак Валянціна

Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога... Болей »

Чорная лесвіца
pdf

Чорная лесвіца

Вершы, паэма
Зуёнак Васіль

Чорная рэчка Пушкіна — чорная лесвіца Янкі Купалы — чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнай гісторыі. Новая кніга Васіля Зуёнка прасякнута трагедыйным пафасам, паслячарнобыльскай трывогаю.... Болей »

А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю...

А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю...

З біяграфіі Максіма Багдановіча
Каханоўскі Генадзь

Важная падзея ў жыцці Максіма Багдановіча — паездка на Беларусь летам 1911 г. Аўтар на аснове архіўных знаходак — а гэта ўспаміны сучаснікаў, лісты нашаніўцаў і бацькі паэта да знаёмых Максіма — узнаўляе бадай самы плённы, так званы ракуцёўшчынскі, перыяд у творчасці паэта. Выданне падрыхтавана да 80-годдзя... Болей »

Выбранае
pdf

Выбранае

Крытыка, публіцыстыка, пераклады
Тарашкевіч Браніслаў

Браніслаў Тарашкевіч вядомы сёння як аўтар першай граматыкі беларускай літаратурнай мовы, а таксама сваімі перакладамі несмяротных твораў Адама Міцкевіча і Гамера. Даваенная Заходняя Беларусь і шырэй — свет — ведалі яго як лідэра нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальніка і кіраўніка статысячнай Беларускай... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Вершы, паэмы, п’есы.
Гілевіч Ніл

У двухтомнік выбраных твораў народнага паэта Беларусі ўключаны лепшыя творы, напісаныя на працягу сарака гадоў яго творчай дзейнасці. У першы том увайшлі вершы, паэмы i п’есы.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Родныя дзеці: Раман у вершах. Перажыўшы вайну: аповесць
Гілевіч Ніл

Другі том выбранага склалі — раман у вершах «Родныя дзеці», аповесць «Перажыўшы вайну», эсэ.... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
epub pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том першы. Данута - аповесць, апавяданні, публіцыстыка
Карпюк Аляксей

Два тамы выбраных твораў Аляксея Карпюка, першы том адкрывае аповесць “Данута”, у якой каханне, трагічнае ад першага несвядомага праяўлення,— Янкі Барташэвіча і генералавай дачкі Дануты Янкоўскай. Паненка, выхаваная на вялікадзяржаўнай польскай культуры і раскошы, здолела разглядзець пад вышыванай кашуляй... Болей »

Выбраныя творы ў двух тамах
epub pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Том другі. Карані - раман, апавяданні.
Карпюк Аляксей

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org