be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Мы - беларусы

Мы - беларусы

Вершы

Кнігу склалі вершы беларускіх паэтаў розных пакаленняў, якія апяваюць неўміручасць ленінскіх ідэй, радасць жыцця і стваральнай працы, пачуццё гонару за сваю сацыялістычную Радзіму. Зборнік прысвечаны 70-годдзю ўтварэння Беларускай ССР і Кампартыі Беларусі.... Болей »

Пабуджаныя
pdf epub

Пабуджаныя

раман
Далідовіч Генрых

Новы раман вядомага пісьменніка Генрыха Далідовіча — працяг папярэдняга рамана «Гаспадар-камень», удастоенага Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Тут мы зноў сустрэнемся з людзьмі з Налібоцкай пушчы, прасочым за драматычным лёсам кахання Зосі і Янкі, станем сведкамі падзей першай сусветнай вайны і... Болей »

Парк
pdf epub

Парк


Глёбус Адам

Парк – месца ў горадзе ( і не абавязкова ў горадзе), дзе растуць дрэвы, дзе любяць адпачываць гараджане. Вуліцы парку называюцца алейкамі. Тут цішыня і спакой, нетаропкасьць і раўнавага. Звычайна ў парках ёсьць нейкі вадаёмчык, каб людзі маглі кінуць хлеб падплываючым качкам. Парк – гэта лавачкі ля алеек... Болей »

Пахвалі пражыты дзень
pdf epub

Пахвалі пражыты дзень

Кніга-дзённік
Ткачоў Васіль

Асобнае месца ў кнізе-дзённіку Васіля Ткачова займае нарыс “Шчасця табе, дом!” (Блакнот Чанорнобыльскай бяды). Усхвалявана расказвае аўтар пра сустрэчу з бацькамі героя-пажарнага Васіля Ігнаценкі, які загінуў, але да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай. Глыбокая зацікаўленасць да вострых праблем... Болей »

Самы кароткі цень
pdf

Самы кароткі цень

Кніга вершаў
Папковіч Уладзімір

Кнігу склалі вершы — роздумы пра наш час. Прасякнутыя журбой успамінаў пра ваеннае дзяцінства, яны ззяюць свежымі фарбамі і адлюстроўваюць сынаву любоў да роднай зямлі, да жыцця.... Болей »

Святыя грэшнікі

Святыя грэшнікі

Раман, аповесць
Асіпенка Алесь

Празаік Алесь Асіпенка вядомы чытачу па раманах «Вогненны азімут», «Непрыкаяны маладзік», аповесцях «Няроўнай ларогай», «Абжыты кут», «Жыта», «Канец бабінага лета». У новую кнігу аўтар уключыў раман «Святыя грэшнікі» і аповесць «Рэха даўніх надзей». У цэнтры рамана драматычны лёс паэта, драматурга і... Болей »

След ваўкалака
pdf epub

След ваўкалака

Раман
Дайнека Леанід

Аўтар ужо вядомы чытачу сваім гістарычным раманам «Меч князя Вячкі». Новы твор пісьменніка — пра малавядомыя старонкі жыцця i княжання Усяслава Полацкага. 1068 год... Стольны Кіеў... Народ паўстаў і, вызва-ліўшы з падземнай турмы Усяслава, абвясціў яго вялікім князем кіеўскім. Нялёгкія выпрабаванні выпадаюць... Болей »

Старыя беларускія хронікі
pdf

Старыя беларускія хронікі

П’есы
Караткевіч Уладзімір

У выданьне “Старыя беларускія хронікі” зьмешчаныя п’есы аўтарства бацькі беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Ніхто іншы акрамя Уладзіміра Караткевіча не патрапіў у самыя цяжкія часы савецкага рэжыму зьвярнуцца да тэмаў беларускай гісторыі, тэмаў перамогаў і паразаў. Уладзімір Караткевіч... Болей »

Трэція пеўні

Трэція пеўні

Вершы, паэмы, пераклады
Вітка Васіль

«Трэція пеўні — пара перад світаннем, перад нараджэннем новага дня. Дзень і ноч, год, век — мы прызвычаіліся ў гэтых прасторавых уяўленнях чагу, але вось якімі прыкметамі і галасамі жыццёвага асяроддзя будуць вызначаць наступныя пакаленні змену і надыход новых эпох на ўсёй планеце — пра гэта, напэўна... Болей »

Ад сяўбы  да жніва
pdf epub fb2 mobi

Ад сяўбы да жніва

Апавяданні
Брыль Янка

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org