be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Верую
pdf

Верую

Кніга новых вершаў 1984-1986
Грахоўскі Сяргей

І ў новай кнізе вершаў Сяргей Грахоўскі верны сваім жыццёвым прынцыпам і перакананням — клопатам за лёс Зямлі і чалавека на ёй. Аўтар улюбёны ў хараство родных прастораў, у сумленных, добрых, шчырых і шчодрых людзей, балюча рэагуе на негатыўныя з’явы ў жыцці, веруе ў справядлівасць, розум і дабро. Апрача... Болей »

Востраў без маяка
pdf epub

Востраў без маяка

Раман
Крафт Рут, Папковіч Уладзімір - пераклад

Раман сучаснай пісьменніцы з ГДР – твор антыфашысцкай накіраванасці. У цэнтры рамана – работы гітлераўскага вермахта над стварэннем зброі масавага знішчэння, з дапамогай якой нямецкае камандаванне спадзявалася дамагчыся пералому ў ходзе другой сусветнай вайны. Пісьменніца апісвае падзеі, сведкай якіх... Болей »

Вызначэнне
pdf epub

Вызначэнне

Вершы
Зуёнак Васіль

У новую паэтычную кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Васіля Зуёнка ўвайшлі вершы пра нашага сучасніка,— чалавека-працаўніка, закаханага ў сваю зямлю, у яе прыгажосць, чалавека сціплага і душэўна шчодрага. Лірычны герой паэта глядзіць у сённяшні... Болей »

Галубіная пошта
pdf epub

Галубіная пошта

Вершы
Някляеў Уладзімір

Паэт адкрыта грамадзянскага, страсна публіцыстычнага пафасу, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Уладзімір Някляеў кранае душы шматлікіх чытачоў глыбока прачулым словам пра самае інтымна-запаветнае ў чалавеку. Непарыўная сувязь чалавека з роднымі каранямі, наша адказнасць перад мінулым і будучым,вялікая... Болей »

Гаспадар-камень
pdf epub

Гаспадар-камень

Раман
Далідовіч Генрых

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы... Болей »

Даўняе сонца
pdf

Даўняе сонца

Лірыка
Бічэль-Загнетава Данута

Зборнік найбольш поўна прадстаўляе творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы сучаснай беларускай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай. Яе лірычная гераіня здольна на глыбокае каханне, на высокае гарэнне, на рашучыя ўчынкі. Ей уласціва высока ўздымацца i падаць у прадонне трагічных перажыванняў.... Болей »

З літаратуразнаўчых вандраванняў
pdf epub

З літаратуразнаўчых вандраванняў

Нарысы, эсэ, дзённікі
Мальдзіс Адам

Асноўную частку кнігі беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук складае "Англійскі дзённік", у якім аўтар падрабязна расказвае пра свае пошукі і знаходкі матэрыялаў па гісторыі беларускай літаратуры ў часе камандзіроўкі ў Лондан о Оксфард. Літаратуразнаўчы матэрыял падаецца ў непасрэднай... Болей »

Збор твораў у васьмі тамах
pdf

Збор твораў у васьмі тамах

Вершы, паэмы
Караткевіч Уладзімір

У першым томе збору твораў знакамітага беларускага пісьменніка сабраныя вершы, паэмы Уладзіміра Караткевіча, пісьменніка, якога мы звыклі лічыць выключна празаікам. Тымчасам ягоная паэтычная спадчына вельмі багатая, і вельмі лірычная. Тут і гісторыя, і каханне і шмат гумару.... Болей »

Зялёная дуброва
pdf epub

Зялёная дуброва

Кніга паэзіі
Цвірка Кастусь

У Кастуся Цвіркі, прадстаўніка сярэдняга, так званага «філалагічнага», пакалення, нямала творчых удач. Сведчанне таму — і гэтая кніга, у якую аўтар, вядомы не толькі як паэт, але і літаратуразнавец, і фалькларыст, уключыў усё лепшае, створанае ім. Гістарычнае мінулае беларускага народа, зямля нашых продкаў... Болей »

І скажа той, хто народзіцца

І скажа той, хто народзіцца

Раман
Адамчык Вячаслаў

Раман вядомага беларускага празаіка Вячаслава Адамчыка прысвечаны падзеям станаўлення савецкай улады на землях Заходняй Беларусі, якія ўваходзілі ў склад міжваеннай буржуазнай Польшчы, а ў верасні 1939 года былі ўз’яднаны ў адзіную савецкую дзяржаву. У трэцяй кнізе разглядаецца далейшы лёс тых жа самых... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org