be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Камандзіроўка ў Вішанькі
pdf epub

Камандзіроўка ў Вішанькі

Апавяданні, аповесці
Гіль Мікола

У кнігу «Камандзіроўка ў Вішанькі» пісьменнік Мікола Гіль уключыў лепшыя апавяданні і аповесці з сваіх зборнікаў: «Ранішнія сны» (1973), «Тацянін чэрвень» (1978) і «Пуд жыта» (1982). У цэнтры ўвагі аўтара — людзі, іх жыццё, клопаты, радасці і цяжкасці, праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, выхаванне... Болей »

Кар´ер
pdf epub mobi fb2

Кар´ер

Раман
Быкаў Васіль

Раман “Кар’ер” – адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева.... Болей »

Каханне
pdf epub

Каханне

Кніга лірыкі
Баравікова Раіса

Каханне — самае цудоўнае і трапяткое пачуццё, у якім чалавек выпрабоўваецца на вернасць, сумленнасць і высакароднасць. Кожны матыў, кожны вобраз кнігі адлюстроўвае самыя тонкія адценні закаханай душы. На завяршэнне зборніка пададзены лірычны цыкл «Саламея», прысвечаны вядомай славянскай асветніцы XVIII... Болей »

Класікі і сучаснікі
pdf epub

Класікі і сучаснікі

Артыкулы, нарысы, старонкі ўспамінаў
Гніламёдаў Уладзімір

Аўтар даследуе духоўныя грані творчасці класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і іх традыцыі ў творчасці сучасных пісьменнікаў: М. Танка, П. Панчанкі, А. Русецкага, А. Вялюгіна і інш. У кнігу ўключаны і матэрыялы мемуарнага характару: успаміны пра Еўдакію Лось... Болей »

Кола дзён

Кола дзён

Беларускі літэратурна-мастацкі каляндар

У красавіку 1916 г. пад прозвішчам Міхайлава Міхаіла Аляксандравіча ў Мінск прыехаў Фрунзе. Тут, у Беларусі, ён прымаў непасрэдны ўдзел у барацьбе беларускага народа і салдат Заходняга фронту супраць самадзяржаўя, за ўстанаўленне ўлады рабочых і сялян. У Мінску пры дапамозе сябра па падполлю I. Е. Любімава... Болей »

Крынічнае слова

Крынічнае слова

Беларускія прыказкі і прымаўкі
Шкраба Iрына, Шкраба Рыгор

Вядомы беларускі крытык і мовавед Р. Шкраба і яго сааўтар I. Шкраба прапануюць аматарам дасціпнага слова слоўнік прыказак і прымавак, якія выкарыстоўваюцца ў беларускай мастацкай літаратуры. Слоўнік ні структурам, ні матэрыялам не паўтарае выданняў гэтага тыпу. Разлічаны на самае шырокае кола чытачоў... Болей »

Лірычны пульс
pdf

Лірычны пульс

Вершы
Барскі Алесь (Баршчэўскі Аляксандр)

Алесь Барскі (Аляксандр Андрэевіч Баршчэўскі) жыве ў Польшчы. Ён прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, з'яўляецца старшынёй Таварыства польска-беларускай дружбы. Новы яго паэтычны зборнік склалі вершы аб дружбе, каханні, любові да родных мясцін.... Болей »

Міг маладосці
pdf epub

Міг маладосці

Апавяданні, аповесці
Далідовіч Генрых

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці... Болей »

Нью-Йоркская сірэна
pdf

Нью-Йоркская сірэна

Публіцыстычныя нататкі
Вярцінскі Анатоль

У складзе дэлегацыі Беларускай ССР паэт Анатоль Вярцінскі ўдзельнічаў у рабоце сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Меў магчымасць углядацца зблізку на працягу трох месяцаў у жыццё ЗША. Гэтыя назіранні і ляглі ў аснову яго вострапубліцыстычнай кнігі, якая выкрывае антыгуманістычную сутнасць капіталістычнага... Болей »

Повязь
pdf

Повязь

Вершы і песні
Гілевіч Ніл

У новую кнігу вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча ўвайшлі вершы і песні з лірычным і філасофскім роздумам пра лёс Радзімы, пра наш час, пра родны край, гімн чалавеку — чалавеку-працаўніку, гаспадару свайго лёсу.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org