be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

У добрай згодзе
pdf

У добрай згодзе

Лірыка, гумар, сатыра
Гілевіч Ніл

У новай кнізе вядомага паэта Ніла Гілевіча аб’яднаны творы лірычныя, гумарыстычныя і сатырычныя. Памяць вайны, шматграннае, духоўна напружанае жыццё сучасніка, дружба народаў-братоў — асноўныя тэмы двух першых раздзелаў. У трэцім і чацвёртым раздзелах гучаць інтанацыі з’едліва-іранічныя і дабрадушна-вясёлыя... Болей »

Чало і век
pdf

Чало і век

Кніга паэзіі
Панізьнік Сяргей

Новая кніга Сяргея Панізmніка — спроба раскрыць праз думкі i пачуцці сучасніка духоўны змест сённяшняга дня. У зборніку — вершы аб грамадзянскім i салдацкім абавязку, пра подзвіг абаронцаў краіны ў час фашыстоўскай навалы, пра той пезгасальны агонь, які запалены нашчадкамі ў памяць герояў.... Болей »

Абсяг
pdf epub

Абсяг

Лірыка
Барадулін Рыгор

Новую кнігу лірыкі «Абсяг» Рыгору Барадуліну дыктавалі хвалі Балтыкі і пяскі Каракумаў, скразнякі Апшэрона і белакаменныя муры Ноўгарада, вальнадумец Енісей і ўшацкая рачулка Задобрыца. Ганчарны круг лланеты трымаў паэта ў віратоку падзей і спраў сучаснасці, надзяляў яго імгненнямі радасці сустрэч, ааймаўся... Болей »

Альфа

Альфа

Паэмы і вершы
Вярба Вера

Вера Вярба даўно вядома аматарам лірыкі як паэтэса са сваім голасам, сваім стылем, сваёй манерай пісьма. Пра што новая кніга таленавітай прадстаўніцы пасляваеннага пакалення беларускага ўзнёслага слова? Пра спрадвечнае і заўсёды новае — пра каханне, нра пачуцці маладой каханай і маладой маці, пра тое... Болей »

Бывай, Грушаўка!

Бывай, Грушаўка!

Аповесць-хроніка
Васілеўская Галіна

Героі аповесці — падлеткі. Яны хутка мужнелі і рана станавіліся дарослымі, гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія жылі ў акупіраваным ворагамі Мінску. Яны былі падпольшчыкамі, партызанамі не дзеля славы, а проста таму, што інакш не маглі. Радзіме было цяжка, і яны памагалі ёй. Барацьба з ворагам стала іх жыццём.... Болей »

Варта вернасці
pdf epub

Варта вернасці

Вершы і паэма
Бураўкін Генадзь

Вершы новай кнігі паэта прасякнуты пачуццём сучаснасці. У 1976 годзе ў складзе дэлегацыі БССР Генадзь Бураўкін прымаў удзел у рабоце XXXI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Творчым вынікам гэтай заакіянскай паездкі стаў цыкл публіцыстычных вершаў “Амерыканскія эскізы”. У кнігу ўключана таксама паэма «Ленін... Болей »

З вякоў мінулых
pdf

З вякоў мінулых

Апавяданні, аповесці
Караткевіч Уладзімір

Кніга “З вякоў мінулых” Уладзіміра Караткевіча змяшчае надрукаваныя раней – часам досыць даўно – гістарычныя творы пісьменніка. Гэта старонкі гісторыі беларускага народа, дзеянні нашых продкаў, іх мужнасць у барацьбе супраць прыгнятальнікаў, іх вера ў святую свабоду, іх высокароднасць і духоўная прыгажосць. Край... Болей »

Зачараванасць
pdf

Зачараванасць

Вершы і паэмы
Грахоўскі Сяргей

Аўтар гэтай кнігі зачараваны прыгажосцю роднай зямлі, мужнасцю і дабрынёю сваіх сучаснікаў і папярэднікаў, тры¬вожыцца за лёс усяго прыгожага і жывога на зямлі. Але вершы нельга пераказаць. Іх трэба чытаць. Кнігу завяршаюць паэмы «Бяссмертнік!», «Спаленыя масты» і «Трывожны маналог зямлі».... Болей »

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Збор твораў у чатырнаццаці тамах

Пісьмы 1950-1956. Дзённікі. Летапіс жыцця і творчасці
Колас Якуб

Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся... Болей »

Збор твораў у шасці тамах
pdf

Збор твораў у шасці тамах

Том 3. Трывожнае шчасце
Шамякін Іван

Пятро прагаласаваў. Машына не спынілася. Мабыць, выгляд падарожнага не зрабіў на шафёра належнага ўражання. Але сам пасажыр думаў аб сабе інакш: у свае васемнаццаць год ён быў поўны высокіх мараў і надзей, без гонару і зазнайства лічыў, што ён чалавек цікавы і апрануты для студэнта прыстойна, а таму... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org