be

Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура. Выданьні

Землякі

Землякі

Аповесць і апавяданні
Аношкін Іван

Надзя засталася сіратой. Бацька памёр, калі яна была яшчэ зусім малая. Пасля — не стала маці. З вёскі ў горад дзяўчынку забірае цётка, сквапная і набожная. Цётчына падчарыца, легкадумная Таська, спрабуе ўцягнуць Надзю ў сваю кампанію. Але забіць веру ў дабрыню і справядлівасць ні цётцы, ні яе падчарыцы... Болей »

Лёс Дункана

Лёс Дункана


Вольскі Віталь

«Лёс Дункана» — празаічная кніга вядомага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага. У ёй аўтар працягвае сваю асноўную тэму — прырода і чалавек. Што адбываецца ў прыродзе сёння, як паводзяць сябе ў ёй звяры і птушкі. умяшанне чалавека ў іх жыццё — вось аб чым кніга.... Болей »

Людзі і маланкі
pdf epub

Людзі і маланкі

Раман
Дайнека Леанід

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.... Болей »

На досвітку
pdf

На досвітку

Вершы
Папковіч Уладзімір

На досвітку звычайна ўсё бачыцца найбольш акрэслена — і мінулае, і дзень наступны. Уладзіміру Папковічу ёсць што ўспомніць: партызанскае маленства, пасляваенная сяўба, гады вучобы і працы. Сённяшні дзень паэт ведае дакладна і канкрэтна, бо ён на пярэднім краі жыцця. Інтымная лірыка Уладзіміра Папковіча... Болей »

Нечаканая сустрэча

Нечаканая сустрэча

Аповесці і апавяданні
Бяганская Ядвіга

Аповесць «Далёка на Поўначы» раскрывае суровую прыгажосць Чукоткі, знаёміць з працалюбівымі і мужнымі людзьмі, якія жывуць у гэтым далёкім краі нашай Радзімы. Другая аповесць — «Сустрэча з морам» — расказвае пра жыц-цё дзяцей чарнаморскага ўзбярэжжа. У апавяданнях, якія ўвайшлі у зборнік, апісваюцца... Болей »

Па кветку шчасця
epub

Па кветку шчасця

Аповесць
Карпюк Аляксей

Мая вёска завецца Страшава. У ёй сорак восем двароў, раскіданых на пяцістах гектарах, або пяці кіламетрах квадратовых,— каля лесу Ліпнікі. За страшаўскімі хлявамі праз рачулку перакінута дубовая кладка. На груба абчасанай і набрынялай гэтай бэльцы чарнелі выразанае прозвішча, праваслаўны крыж і дата... Болей »

Пошукі імя

Пошукі імя

Манаграфія
Кісялёў Генадзь

Як і папярэдняя кніга Г. Кісялёва — «Загадка беларускай «Энеіды», якая выйшла ў свет у 1971 годзе, гэтая кніга прысвечана пытанням аўтарства выдатных беларускіх парадыйна-сатырычных паэм XIX стагоддзя «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Пэўную ўнутраную сувязь з гэтымі пытаннямі мае змешчаны ў кнізе... Болей »

Свежая рыба
pdf epub

Свежая рыба

Аповесці і апавяданні
Карпюк Аляксей

Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам... Болей »

Свежая рыба
epub

Свежая рыба

Аповесць
Карпюк Аляксей

Я — настаўніца. У мяне двое дзетак, муж ледзь не пісьменнік. Апошні час я пачынаю любіць вершы. Вучыць на памяць няма калі, таму запісваю іх на паперу, вешаю над ложкам, а перад сном прабягу вачыма па радках — і праз некалькі дзён, глядзіш, яны ўжо моцна сядзяць у галаве. Слабасці сваёй крыху саромеюся... Болей »

Слухаю сэрца
pdf

Слухаю сэрца

Вершы і паэма
Баравікова Раіса

«Слухаю сэрца» — другая кніга паэзіі Раісы Баравіковай. У зборнік увайшлі вершы i паэма, напісаныя за апошнія некалькі гадоў. Паэтэса імкнецца раскрыць духоўны свет маладога сучасніка — неспакойнага творцы сённяшніх i будучых дзён. Сярод жытоў, сярод лясоў, сярод знаёмых i сяброў не звычай, не падман... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org