- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
Творам Алеся Разанава ўласціва філасофскае асэнсаванне жыцця, зварот да актуальных праблем сучаснасці. Так склалася і зацвердзілася: не прыкмячалася Тэкля сваёй прысутнасцю, адсутнасцю прыкмячалася... Хто стане здзіўляцца, што ў хаты ёсць дзверы, у поля — сланечнік, у неба — сонца?.. Здзівяцца, што... Болей »
Даваеннае жыццё адной з беларускіх вёсак, гады акупацыі і партызанская барацьба — вось змест аповесці. Юных герояў яе — Кастуся, Максімку, Гогу, Лізу — аўтар вядзе ад лёгкіх прыгод мірнага жьіцця праз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці, колькі стае сіл, дапамагаюць дарослым змагацца з ворагам... Болей »
У кнізе змешчаны найбольш зчачныя пісьмовыя і вусныя выступленні Рыгора Шырмы за ўвесь час яго грамадскай і творчай дзейнасці.... Болей »
Апавяданні і ўспаміны, змешчаныя ў гэтай кнізе — даніна гераічнаму мінуламу. 3 твора ў твор пісьменнік прасочвае, як нараджаецца подзвіг, як мужае і мацнее духоўна савецкі чалавек у цяжкія гады выпрабаванняў, што смяротным цяжарам абрынуліся на нашы гарады і вёскі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Значнае... Болей »
«Радовішча» — зборнік новых вершаў Міколы Аўрамчыка. Радовішча карыснага выкапня ў нетрах роднай зямлі, скарб яе прыроды, душэунае багацце у сэрцы чалавека, яго няўтольная прага адкрыц-цяў роздумам пра гэта прасякнуты вершы паэта. Гэта — дэённік сустрэч і развітанняў, у якім адчуваецца дарога, дарога... Болей »
Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан... Болей »
Роздум над жыццём свайго сучасніка, яго радасці, трывогі, неспакой — усё, без чаго немагчымы наш імклівы час, прыцягвае ўвагу маладога пісьменніка. Яго апавяданні вызначаюцца псіхалагічнай напоўненасцю вобразаў, выразнасцю думак.... Болей »
Вершы аб нашай цудоўнай Радзіме, аб справах піянерcкix, сур'ёзных i вясёлых, аб прыгодах з ягонымі аднагодкамі знойдзе юны чытач. Большая частка твораў можа быць выкарыстана для школьнай мастацкай самадзейнасці.... Болей »