- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
У кнізе разглядаецца творчасць Я. Коласа, М. Гарэцкага, К. Чорнага, Ул. Дубоўкі, Я. Брыля, А. Куляшова, П. Панчанкі, робіцца спроба вызначыць адзінства мастацкага стылю пісьменніка, зыходзячы з сукупнасці як біяграфічнага, так і сацыяльна-гістарычнага, светапогляднага фактараў. Форма выкладання сціслая.... Болей »
У новай кнізе беларускага крытыка і лігаратуразнаўцы разглядаюцца многія пытанні: які адбітак у літаратуры знаходзяць праблемы навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, як фарміруецца духоўнае і маральнае аблічча героя сучаснай беларускай паэзіі, што вызначае ягоную ідэйную пераконанасць, грамадзянскую годнасць... Болей »
Клопаты пра бацькоўскую зямлю, захапленне працоўнымі справамі сучаснікаў, шчырая лірычная паэтызацыя родных краявідаў— такія ў асноўным матывы новага зборніка паэта.... Болей »
«Хуткасць» — новая кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу і спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня і незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам і даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных і акрыленых радках.... Болей »
Аповесць «Усё яшчэ наперадзе» — шчыры расказ маладога настаўніка, які прыехаў у вёску пасля інстытута з намерамі чыстымі, высакароднымі і здольны адстаяць свае перакананні. Пра каханне, пра чалавечае шчасце напісана аповесць «Юля» і апавяданні.... Болей »
"Асия" — это история одной любви, повесть о непростом человеческом таланте "делать друг друга счастливее". Повесть "Последний отпуск" о том, как врач-онколог, проверяя некоторые свои гипотезы, производит опасный медицинский эксперимент над собой.... Болей »
У сваёй паэме — «Балада Брэсцкай крэпасці» вядомы беларускі паэт Рыгор Барадулін піша пра неўміручы подзвіг савецкага народа, здзейснены пад кіраўніцтвам роднай Камуністычнай партыі. Ярка i велічна паўстаюць на старонках кнігі вядомыя i невядомыя абаронцы цытадэлі славы, сама крэпасць-Герой, яе боль... Болей »
Ганька з Васільком гулялі на лузе. Сонца толькі выглянула з-за лесу. Сцюдзёная раса, быццам крапіва, апякала босыя ногі. Кожная травінка, кожная кветачка свяціліся ў сонечных праменнях цудоўным агеньчыкам. — Як прыгожа! — ажно спыніўся Васілёк. Ён нахіліўся і пачаў нешта разглядваць. — Глядзі, Ганька,—... Болей »
Аповесць Васіля Быкава “Воўчая зграя” – аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі... Болей »