- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
У кнізе сабраны артыкулы і выступленні народнага пісьменніка Беларусі за 25 год (1948-1974) творчай дзейнасці. Гэта і нарысы, і публіцыстычныя выступленні, і артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру.... Болей »
Збор твораў у чатырнаццаці тамах падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР. Ён з'яўляецца найбольш поўным і ў навуковых адносінах найбольш дасканалым за ўсе папярднія выданні спадчыны вялікага паэта. У яго ўключаны як шырока вядомыя творы, так і тыя, што даўно не перавыдаваліся... Болей »

У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну... Болей »
Калі зусім невыносна чакаць — прыходзіць адліга. І зямля слухае прапалінамі ўзгоркаў, што хочуць сказаць ёй людзі жауруковымі галасамі. Але столькі жаданняў у нас, што тысячы жаўранкаў не вышчабечуць усіх, хоць цэлымі днямі вісяць у трапяткім небе на танюсенькіх праменьчыках сонца. Прылятаюць на помач... Болей »
Алесь Барскі нарадзіўся на Беласточчыне. Вывучаў рускую філалогію ў Лодзінскім універсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры. У Польскай Народнай Рэспубліцы выйшлі два зборнікі вершаў А. Барскага «Белавежскія матывы» і «Жнівень слоў». На польскую мову А. Барскі пераклаў... Болей »
Васіль Зуёнак — аўтар вершаваных зборнікаў «Крэсіва», «Крутаяр», «Сяліба» і інш. Новая кніга паэта складаецца з лепшых твораў, якія ўваходзілі ў папярэднія зборнікі, а таксама з вершаў, напісаных у апошнія гады. Лірыцы B. Зуёнка ўласцівы глыбокі роздум аб месцы чалавека ў грамадстве, аб яго адносінах... Болей »