be

Навіны

Вынікі 2022 года са Святланай Ціханоўскай

2022-12-28 17:09

Вынікі 2022 года са Святланай Ціханоўскай Цэнтрам палітычнай актыўнасці ў 2022 годзе па-ранейшаму з’яўлялася Святлана Ціханоўская. Дзясяткі замежных візітаў і сустрэч з палітыкамі на вышэйшым узроўні і з беларускімі дыяспарамі па ўсім свеце, размовы з беларусамі анлайн, канферэнцыі, форумы і шмат яшчэ розных мерапрыемстваў. Адпаведна, шмат чаканняў... Болей »

Выйшаў поўны двухтомнік вершаў Мойшэ Кульбака на ідыш і беларускай мове

2022-12-28 16:57

Выйшаў поўны двухтомнік вершаў Мойшэ Кульбака на ідыш і беларускай мове   Пабачыў свет першы ў гісторыі поўны збор паэтычных твораў выдатнага ідышскага паэта Беларусі Мойшэ Кульбака. Першы том выдадзены на мове арыгіналу. У другім томе — творы ў лацінскай транслітарацыі з паралельным беларускім перакладам.Пра двухтомнік паэзіі Мойшэ Кульбака распавёў укладальнік і перакладчык... Болей »

Драматычныя лічбы 2022-га году ў Беларусі

2022-12-28 16:26

Драматычныя лічбы 2022-га году ў Беларусі У 2022 годзе махавік рэпрэсій у Беларусі не спыняўся ні на хвіліну: палітзьняволеных і жорсткіх прысудаў стала яшчэ больш.Якім быў год для Беларусі ў лічбах? Адказваюць вядомыя беларусы і беларускі.... Болей »

Гурт «НагУаль» выпусціў песню ў памяць пра Аляксея Стрэльнікава

2022-12-28 14:57

Гурт «НагУаль» выпусціў песню ў памяць пра Аляксея Стрэльнікава Гурт "НагУаль" выпусціў песню ў памяць пра Аляксея Стрэльнікава, мастацтвазнаўцу, тэатральнага крытыка і журналіста. 17 снежня ён трагічна загінуў па дарозе на тэатральны воркшоп, спрабуючы перайсці па лёдзе возера. Стрэльнікаву было 39 гадоў.Песня мае назву "Лёшкава святло"."Лёша, дарагі сябар, гэтая... Болей »

Гурт „Sož” прэзентаваў кліп на песню „Stotis”

2022-12-28 14:37

Гурт „Sož” прэзентаваў кліп на песню „Stotis”    Гомельскі гурт „Sož” прэзентуе кліп на песню „Stotis” (у перакладзе з літоўскай – вакзал). Кампазіцыя ўвайшла ў міні-альбом калектыву „Apošnija Tancory”, які гурт прадставіў днямі.Пра свежае відэа распавядае ўдзельнік „Sož” Алесь Плотка: – Кліп быў зняты ў горадзе Прага ў гэтым годзе. Гісторыя кліпа... Болей »

Таццяна Козік – беларуская мастачка, закаханая ў тэкстылю

2022-12-28 12:05

Таццяна Козік – беларуская мастачка, закаханая ў тэкстылю Усё сваё мастацкае жыццё ў Беларусі Таццяна прысвяціла тэкстылю.Таццяна Козік – беларуская мастачка з Полацку. Сваю майстэрню яна мела таксама ў Мінску. Усё сваё мастацкае жыццё ў Беларусі Таццяна прысвяціла тэкстылю, удзельнічала ў шмат якіх выставах у Беларусі, а таксама за мяжою, паказваючы свае вялікафарматныя... Болей »

Вольга Івашына: У нас з Дзянісам ёсць час супольнай малітвы

2022-12-28 10:05

Вольга Івашына: У нас з Дзянісам ёсць час супольнай малітвы Наш калега, журналіст, гарадзенец Дзяніс Івашын асуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі за здраду дзяржаве, за публікацыю артыкула пра сілавікоў паводле адкрытых дадзеных. Яго жонка Вольга цяпер жыве ў Польшчы. Яна вядзе сваю асабістую інфармацыйную кампанію за вызваленне мужа — штодзень піша пра свайго... Болей »

Цімафей Акудовіч пра гістарычную памяць і народнае адзінства

2022-12-28 09:30

Цімафей Акудовіч пра гістарычную памяць і народнае адзінства Цягам 2022 года лукашэнкаўскі рэжым і рукамі сілавікоў, і кайданкамі, і турэмнымі тэрмінамі ўсталёўваў у краіне народнае адзінства. А руйнуючы могілкі салдат Арміі Краёвай і пераследуючы за нацыянальную сімволіку і мову, відаць, умацоўваў гістарычную памяць беларусаў.Як стаўленне рэжыма да гісторыі і... Болей »

Беларусы Беластока падрыхтаваліся да святкавання Калядаў

2022-12-27 12:19

Беларусы Беластока падрыхтаваліся да святкавання Калядаў    Падчас шостых заняткаў другога сезона „Мова Нанова” у беларускім хабе „Новая Зямля” у Беластоку абмеркавалі тэму, як правільна святкаваць беларускія Каляды.Калядным настроем і пажаданнямі пад Новы год падзяліліся ўдзельнікі вечара і вядоўца, выкладчыца спеваў варшаўскай „Школы беларускай традыцыйнай... Болей »

Лявон Баршчэўскі: «Калі нейкі літаратурны шэдэўр не перакладзены на беларускую мову – гэта дакор нам усім»

2022-12-27 11:43

Лявон Баршчэўскі: «Калі нейкі літаратурны шэдэўр не перакладзены на беларускую мову – гэта дакор нам усім» Калі б стан беларускай мовы ў нас быў не такі катастрафічны, то я, можа, і не займаўся б [перакладам]. Пераклад у нашай сітуацыі – гэта дадатковая магчымасць прыцягнуць увагу да беларускай мовы, запоўніць усе яе “ячэйкі”.Ад рэпрэсій найбольш цярпіць беларуская культура, цярпяць беларускія кафедры, беларускія... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org