be

Някляеў Уладзімір

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).

Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.

Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.

З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.

Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).

У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Някляеў Уладзімір. Выданьні

Толькі вершы
pdf

Толькі вершы


Някляеў Уладзімір

Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх... Болей »

Polonezas

Polonezas

Eilėraščiai ir poema
Niakliajevas Vladzimiras

Žinomo baltarusių poeto knyga, kurioje spausdinami rinktiniai eilėraščiai ir poema „Polonezas" prisodrinta Baltarusiją, Lietuvą ir Lenkiją siejančių istorinių realijų. Talentingas nacionalinių aspiracijų kupinas poetas stebina pilietinio aktyvumo užmoju, - yra kandidatavęs į Baltarusijos prezidento postą... Болей »

Знакі прыпынку
pdf

Знакі прыпынку


Някляеў Уладзімір

Цыкл “Знакі прыпынку” быў распачаты Уладзімірам Някляевым яшчэ ў 2004 годзе і доўгі час друкаваўся на старонках “Нашай Нівы”, а праз пяць год быў часткова сабраны пад вокладкай “Выбраных твораў” Някляева. Мне было вельмі шкада тых “Знакаў”, бо, раскіданыя па часе, яны губляліся ў гэтым самым часе. Таму... Болей »

Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без
pdf epub

Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без

Менскі раман
Някляеў Уладзімір

Раман Уладзімера Някляева шмат у чым зьяўляецца аўтабіяграфічным, і апавядае пра фарміраваньне ідэалаў някляеўскага пакаленьня ў часы хрушчоўскай адлігі. У кнізе апісаныя рэальныя падзеі 1960-х і 2010-х гадоў: існаваньне ў Менску стылягаў, якія слухалі Булата Акуджаву, захапляліся радыёаматарствам і... Болей »

Poczta gołębia

Poczta gołębia


Niaklajeu Uładzimir

To pierwszy w Polsce tak obszerny wybór wierszy Uładzimira Niaklajewa, jednego z najgłośniejszych współczesnych poetów białoruskich. Urodzony w 1946 roku, debiutował tomem wierszy w ojczystym języku w 1976 roku. Był redaktorem naczelnym głównych czasopism literackich kraju, prezesem Związku Pisarzy... Болей »

Разьвітальны жэст Жыгімонта = Pożegnalny gest Zygmunta

Разьвітальны жэст Жыгімонта = Pożegnalny gest Zygmunta

вершы і паэмы = wiersze i poematy
Някляеў Уладзімір

Творца — ён творца ва ўсім, паўсюль і заўсёды. I ў маладым веку, і ў сталым, і на радзіме, і ў эміграцыі. Нават у турме (гл. «Апошняе слова...»; стар. 264-275). Гэтым «credo» Уладзімір Някляеў кіраваўся праз усё няпростае й не такое ўжо і кароткае жыцьцё (нарадзіўся 9 ліпеня 1946 г. у Крэве), калі з... Болей »

Лісты да Волі
pdf

Лісты да Волі

Вершы і паэма
Някляеў Уладзімір

Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ - вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову... Болей »

Паэмы
pdf epub mobi fb2

Паэмы

Зборнік
Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме... Болей »

Кон
pdf

Кон

вершы двух стагоддзяў
Някляеў Уладзімір

"За 2010 год у шорт-ліст прэміі патрапілі кнігі: Міхася Андрасюка "Вуліца Добрай Надзеі", Леаніда Галубовіча "Сыс і калуары", Юрыя Станкевіча раман "П’яўка", Андрэя Хадановіча зборнік вершаў "Несіметрычныя сны" і зборнік вершаў Уладзіміра Някляева "Кон". Пасля з’яўлення шорт-ліста адбываюцца кансультацыі... Болей »

Окно
pdf

Окно

Стихотворения и поэмы
Некляев Владимир

Владимир Некляев - большой белорусский поэт, который пишет замечательные русские стихи - и сам, и с помощью друзей-переводчиков. "У поэтов есть такой обычай…" - говорить друг другу правду. Слово Евгению Евтушенко: "Это сильная и чистая книга - иногда исповедальная, иногда притчево-фольклорная, но всегда... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org