be

Някляеў Уладзімір

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).

Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.

Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.

З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.

Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).

У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Някляеў Уладзімір. Выданьні

Прага
epub

Прага

Аповесьць
Някляеў Уладзімір

Андрэй Брызін ляжаў на вузкім тапчане ў прыхожай, дзе ён заўсёды, калі начаваў дома, прачынаўся пасля шырокага разгулёну, і галавой чалавека, які некага забіў, на кавалкі пасек і пад плотам закапаў, падлічваў страты з учарашняй п’янкі. Грошы — само сабой, іх і лічыць няма чаго, хоць і шкада: мог купіць... Болей »

Адлюдак
epub

Адлюдак

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

— Людзі любяць тых, хто любіць іх, — ідучы да дзвярэй, сказала Антаніна. Яна кожнага разу нейкай адной фразай рабіла выснову з іх нядзельных гаворак. У астатнія дні, апроч нядзелі, гаварыць Нічыпару не было з кім, таму ён спытаўся ў спіну Антаніне: — А Бог? — Бог таксама, чым ён лепшы за людзей?.. —... Болей »

Бомба
epub

Бомба

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

Ён знайшоў яе ў той год, як пайшоў у школу. Плёхаўся ў копанцы, балюча наступіў на нешта, падумаў, што камень, а паднырнуў — бомба. Такая, як яйка з абодвума тупымі канцамі, але рубчастая, цяжкая, чорная-чорная. З аднаго канца нібыта пёрка прылепленае, сарві яго — і кідай бомбу, куды хочаш, усё ўшчэнт... Болей »

Юзік
epub

Юзік

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

Калі меркаваць па прозвішчы, дык ён павінен быў выглядаць так, як выглядае каратканогі, чарнява-лысаваты чалавек з жывоцікам, якому каля сарака. Ён так і выглядаў. Прозвішча ягонае было Марыш. Венгерскае нейкае. Скуль яно, ён не высвятляў, яго мала цікавіла мінулае. Дый будучае цікавіла не надта, хоць... Болей »

Музей Броўкі, альбо За шчасце выпіць з Шульманам!
epub

Музей Броўкі, альбо За шчасце выпіць з Шульманам!

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

У Сяргея Рыгоравіча Засевіча доўга-доўга стаяла ў бары пляшка каньяку. Армянскага з трыма зоркамі. Хто разбіраецца ў каньяках, ведае: армянскі з трыма зоркамі — найлепшы. З пяццю зоркамі і болей найлепшыя каньякі грузінскія, а з трыма — армянскія. Ды яшчэ ў бары прастаяў той каньяк гады тры, не меней.... Болей »

Залатая арда
epub

Залатая арда

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

Мар’ян прачнуўся ад стуку ў акно. Зірнуў на гадзіннік з вялікімі, каб бачыць, бо ўжо вочы не тыя, чырвонымі лічбамі на падстрэлку: 6.00. Гадзіннік гэты Ганна нядаўна падаравала. На юбілей, на пяцьдзесят гадоў. Замест старога. Стары, нават старадаўні, з ківачом, у арэхавым футарале гадзіннік, які яшчэ... Болей »

Цмок
epub

Цмок

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

Труну з целам Цімоха Нілавіча Макея паставілі каля магілы на козлікі, якія раптам падламаліся, бо за доўгія гады струхнелі пад дажджом і снегам, а Цімох Нілавіч быў мужчына мажны. Труна кульнулася, цела Цімоха Нілавіча скацілася з гліністага грудка ў густыя кусты пры агароджы могілкаў, а тут пачаўся... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Някляеў Уладзімір

Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »

Вяртанне Веры
epub

Вяртанне Веры

Аповесьць
Някляеў Уладзімір

«14 траўня 2004 года ў Капенгагене спадкаемец дацкай кароны Яго Каралеўская Высокасць кронпрынц Фрэдэрык (Фрэдэрык Андрэ Хенрык Хрысціян), старэйшы сын каралевы Даніі Маргарэт ІІ і прынца Хенрыка, ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан. На ўрачыстасці былі запрошаныя 800 ганаровых гасцей з... Болей »

Цэнтр Еўропы
pdf epub

Цэнтр Еўропы

апавяданні, аповесці
Някляеў Уладзімір

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напіса ныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org