be

Някляеў Уладзімір

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).

Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.

Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.

З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.

Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).

У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Някляеў Уладзімір. Выданьні

Выбранае
pdf epub

Выбранае


Някляеў Уладзімір

“Адкрыццё”, “Вынаходцы вятроў”, “Знак аховы”, “Наскрозь”, “Галубіная пошта”, “Вежа”, “Прошча” – вершы гэтых зборнікаў трапілі пад адну вокладку кнігі “Выбранае” Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі. Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны... Болей »

Прошча
html

Прошча

Вершы і паэмы
Някляеў Уладзімір

Прошча, паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, - месца (крыніца, камень) надзеленае, згодна з уяўленнямі вернікаў, надзвычайнай сілай. Гэта, безумоўна, яшчэ адзін сімвал з дагэтуль невыяўленых сімвалаў хараства, чыім святлом адметнае новае слова паэта Уладзіміра Некляева. (з анатацыі, фрагмэнт)... Болей »

Звезда Полынь
pdf

Звезда Полынь

Стихотворения и поэмы (перевод с беларусского)
Некляев Владимир

В стихотворениях и поэмах лауреата премии Ленинского комсомола Владимира Некляева органически сочетаются граж­данственность и лиризм, соединяются современность и исто­рия. В творчестве поэта преобладает драматическое начало, что придает стихам экспрессивное звучание, усиливает их эмоциональное воздействие.... Болей »

Веда
pdf epub

Веда

Книга поэзии
Некляев Владимир

«Веда» - зборнік вершаў знакамітага беларускага паэта Уладзіміра Няклаева у перакладзе на расейскую мову. Трапілі сюды вершы, якія раней бачылі свет найперш па-беларуску, пасля у іншых мовах свету, але не па-расейску. Расейскамоўны чытач зможа пазнаёміцца з паэмай «Зорка Палын», вадэвілем, або, як называе... Болей »

Вежа
html

Вежа

Фантастычная аповесць
Някляеў Уладзімір

Дваццаць восьмага ліпеня, у аўторак, Ютка Казубоўскі прачнуўся, як заўсёды, рана, памыўся, паснедаў на скорую руку і рушыў будаваць вежу да неба. На гліністым пагорку ў канцы сотак мелася ў Юткі круглая, глыбокая яма, дзе на зіму буртавалася бульба. На дне гэтай ямы і заклаў Ютка першы камень у падмурак... Болей »

Галубіная пошта
epub pdf

Галубіная пошта

Вершы
Някляеў Уладзімір

Паэт адкрыта грамадзянскага, страсна публіцыстычнага пафасу, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Уладзімір Някляеў кранае душы шматлікіх чытачоў глыбока прачулым словам пра самае інтымна-запаветнае ў чалавеку. Непарыўная сувязь чалавека з роднымі каранямі, наша адказнасць перад мінулым і будучым,вялікая... Болей »

Дерево боли
pdf

Дерево боли

стихи и поэмы (перевод с белорусского)
Некляев Владимир

Пожалуй, не выглядит преувеличением небольшая анкета, которую заполнил известный белорусский поэт Рыгор Бородулин, представляя русскому читателю своего земляка, лауреата премии Ленинского комсомола Владимира Некляева: Знание жизни — доскональное. Техника стиха — совершенная. Гарантия прочности... Болей »

Наскрозь
html

Наскрозь

Вершы, балады, паэмы
Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў – паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме... Болей »

Знак аховы
pdf fb2 mobi epub

Знак аховы

Вершы
Някляеў Уладзімір

Ствараючы новае, ахоўваць тое, што ўжо створана, заваёвана барацьбой і пакутамі, зберагаць жыццё і мір на зямлі, ашчаджаць чалавечае ў чалавеку, шанаваць памяць продкаў і ўсведамляць адказнасць перад нашчадкамі — такі асноўны грамадзянскі напрамак новай кнігі Уладзіміра Някляева «Знак аховы». У кнігу... Болей »

Местное время
pdf

Местное время

стихотворения и поэмы (перевод с беларусского)
Некляев Владимир

Владимир Некляев — белорусский поэт, лауреат премии Ленинского комсомола. Его стихи — это искренняя, беспокойная исповедь нашего молодого современника, остро чувствующего свою ответственность перед временем, перед своим народом, перед завтрашним днем.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org