be

Някляеў Уладзімір

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).

Нарадзіўся 11 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька — Някляеў Пракоп Мікалаевіч, рускі, па прафесіі механік. Маці — Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пракоп Някляеў, ураджэнец Сібіры, па сканчэнні вайны быў накіраваны ў Заходнюю Беларусь ствараць калгас у Смаргонскім раёне. Там ён пазнаёміўся з маці Уладзіміра і пабраўся з ёю шлюбам. Працаваў старшынёй сельсавету ў вёсцы Крэва.

Дзіцячыя гады пражыў у Крэве. У 1962—1966 г. вучыўся ў Мінскім тэхнікуме сувязі. Працаваў сувязістам на Поўначы, у Сібіры, на Далёкім Усходзе, радыёмеханікам у мінскім тэлевізійным атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972—1975 — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975—1978 — рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 — старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 — галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»), штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1998 па 2001 — старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 1999 г. выехаў у Польшчу.

З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». 18 мая 2010 г. адбыліся обшукі ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі, Уладзімір Някляеў затрыманы.

Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004). Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Меў Марык бомбу», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Аўтар раману «Лабух» (Мн., 2003).

У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам у 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.

Крыніца: www.be.wikipedia.org

Някляеў Уладзімір. Выданьні

Адлюдак
epub

Адлюдак

Апавяданне
Някляеў Уладзімір

— Людзі любяць тых, хто любіць іх, — ідучы да дзвярэй, сказала Антаніна. Яна кожнага разу нейкай адной фразай рабіла выснову з іх нядзельных гаворак. У астатнія дні, апроч нядзелі, гаварыць Нічыпару не было з кім, таму ён спытаўся ў спіну Антаніне: — А Бог? — Бог таксама, чым ён лепшы за людзей?.. —... Болей »

Выбранае
mp3

Выбранае


Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў - паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. Бацька - Някляеў Пракофій Мікалаевіч, рускі, маці - Магер Анастасія Іванаўна, беларуска. Пражыў дзіцячыя гады ў Крэве - знакавым месцы беларускай гісторыі. Вучыўся ў Мінскім элетратэхнікуме... Болей »

Вершы, паэмы. Шлях
mp3

Вершы, паэмы. Шлях


Купала Янка, Някляеў Уладзімір

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) (7 ліпеня 1882 (25 чэрвеня па старым стылі) — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку ХХ стагодзьдзя. Уладзімір Някляеў (нар. 9 ліпеня 1946) — паэт, празаік, эсэіст. Нарадзіўся ў... Болей »

За сьцяной
epub

За сьцяной

Апавяданьне
Някляеў Уладзімір

Дзіця за сьцяной плача і плача. Штоночы. Сілішся ня чуць, пад падушкай заціскаеш вушы, але ж хіба засьнеш пад падушкай з заціснутымі вушамі? І ляжыш, утаропіўшы ў цьмяную столь вочы, і чуеш, ня хочачы, ня толькі плач дзіцячы, але і ўсё астатняе: як устаюць бацькі, супакойваюць, запальваюць сьвятло, тупаюць... Болей »

Чмель і вандроўнік
epub

Чмель і вандроўнік

Прыпавесьць
Някляеў Уладзімір

Чмель паміраў. Так сталася, што пад дзень нараджэньня. Ён быў мудрым чмялём — і ведаў, што рыбы, птушкі, зьвяры і ўсё, што нараджаецца, і людзі, памірае, і кветкі, і таму, мусібыць, і чмялі, але ня ведаў, як, і што пасьля, і трохі баяўся... Таму яму падумалася, што ёсьць чмяліны Бог. Ён быў мужным і... Болей »

Так
pdf html

Так

Кніга паэзіі
Някляеў Уладзімір

Калі 6 чэрвеня 1999 года, у дзень 200-годдзя Аляксандра Пушкіна, апынуўся я за мяжой, аказалася, што ў мяне не зусім акрэслены статус. У Пушкіна - акрэслены, а ў мяне - не. Таму паўстала пытанне пра палітычны прытулак, бо статус палітычнага эмігранта акрэслены цалкам. Гэтак, што ты не можаш зваротна... Болей »

Фанцік
epub

Фанцік

Апавяданьне
Някляеў Уладзімір

«Хочаш, магазін купім?..» — спытаў на ўвесь магазін Клім, і Тамара хутка, спалохана адказала: «Не!» — «Тады і рабіць тут няма чаго!» — узяў ён яе за руку і ўрачыста, як зноў да шлюбу, вывеў з-за прылаўка. — Бывайце, курвы! Каралева Тамара пакідае вас! — крыкнуў Клім яе магазінным сяброўкам, пад зайздроснымі... Болей »

Мірон ды Мірон
epub

Мірон ды Мірон

Аповесьць
Някляеў Уладзімір

Ня ведае чалавек часу скону свайго, але ж і пачатку свайго ня ведае. З чаго пачынаешся?.. З таго, што помніш, як з ганку зваліўся і гузакоў набіў, ці як руку ў сячкарню ўсунуў, ці як пуня суседава зашугала, а ты сядзеў за ёй у маліньніку, шукалі цябе — знайсьці не маглі, маці галасіла на попеле, думала... Болей »

Няхай жыве 1 мая
epub

Няхай жыве 1 мая

Апавяданьне
Някляеў Уладзімір

1 траўня 2000 году двое мужчынаў сярэдняй зьнешнасьці, адзін высокі і хударлявы ў шэрым плашчы, другі ніжэйшы і паўнейшы ў бел-чырвона-белай куртцы, абодва з сумкамі цераз плячо, крочылі апоўдні па вуліцах рэдка калі сонечнага, затое заўсёды прахалоднага гораду Хель­сінкі, ня ведаючы куды. У той дзень... Болей »

Лабух
html pdf epub mobi fb2

Лабух

Раманчык
Някляеў Уладзімір

Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org