- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Гайнаўскія сустрэчы з праваслаўнай калядкай пачалі арганізавацца яшчэ ў дзевяностых гадах мінулага стагоддзя, а месцам, у якім пачалі спатыкацца дашкольнікі і школьнікі Гайнаўскага павета, каб славіць Хрыстовае Нараджэнне, быў Гайнаўскі белліцэй. Паколькі калядаванне па дамах дзетак і моладзі на Гайнаўшчыне... Болей »
Ужо традыцыйна Праваслаўны асяродак міласэрнасці „Элеос”, супольна з Брацтвам св. Мікалая сарганізаваў у Беластоку Куццю Божага Нараджэння для самотных у беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры, а некалькі гадзін раней для бяздомных у сталоўцы па вуліцы Варшаўскай. У святочнай сустрэчы адзінокіх пажадала... Болей »
Ніва — штотыднёвая газэта, што выдаецца беларускай меншасьцю ў Польшчы. Газэта была заснаваная ў 1956 г. ў Беластоку. Газэта сталася важным чыньнікам яднаньня беларускага насельніцтва ў раёнах, перададзеных Сталінам Польшчы ў 1944 годзе. «Ніве» давялося некалькі разоў пацярпець ад камуністычнай... Болей »
Да нейкага часу імя Яна Тарасевіча — беларускага кампазітара з Сакольшчыны было зусім забытае людзьмі і гісторыяй. Цяпер кампазітар вяртаецца ў Беласток, дзе жыў апошнія пятнаццаць гадоў жыцця. Яго імем будзе названае дарожнае кола на Выгодзе. — У кожным скліканні Гарадской рады хочам увекавечыць нейкую... Болей »
Пятнаццаты міжнародны літаратурны семінар „Бязмежжа” завяршыўся літаратурным конкурсам „Дэбют”. Спалучэнне спрацавала як творчая паслядоўнасць. Гэтыя два мерапрыемствы, арганізаваныя „Нівай” і Беларускім саюзам у РП, рэальна ахоўваюць жывы літаратурны працэс беларусаў Польшчы. Многія беластоцкія аўтары... Болей »
Завяршыўся чарговы агульнапольскі конкурс беларускай паэзіі і прозы сарганізаваны „Нівай” і Беларускім саюзам у Польшчы. На працягу конкурсу (пачаўся ў 1996 годзе) прыняло ў ім удзел 490 асоб. Сёлета, падобна як у 2001 годзе, уражвала найбольшая колькасць канкурсантаў (47 камплектаў прац, 44 удзельнікаў)... Болей »
Твой фільм «Архімандрыт», які быў завершаны і прадстаўлены гледачам у гэтым годзе, на працягу апошніх месяцаў атрымаў сем важных узнагарод на кінафестывалях у Расеі, Беларусі, Украіне, Славакіі. А Ты асабіста стаў у гэтым годзе лаўрэатам самай прэстыжнай польскай журналісцка-рэпарцёрскай узнагароды «Залаты... Болей »
Мы пасылаем сюды дзяцей, бо верым што гэта найлепшае месца для будавання рэлігійнай і нацыянальнай тоеснасці, — кажа Аляксей Кардзюкевіч, старшыня бацькоўскага камітэта Непублічнай школы імя святых Кірылы і Мяфодзія ў Беластоку. — Я думаю, што тут прадаўжэнне таго, што ў нашай хаце: адзін дух і адно... Болей »
25 жніўня беларускаму паэту, драматургу, перакладчыку Петрусю Макалю з Крушынянаў споўнілася б 80 гадоў. Прыгадваючы паэта, успомнілася мне позняя восень 1980 года, калі я, студэнт-першакурснік Белдзяржуніверсітэта, неяк асмеліўся занесці падборку вершаў у рэдакцыю часопіса „Маладосць”. Дужа мне хацелася... Болей »
Хаця на Падляшшы нямала і старых чароўных мураванак, аднак драўлянае будаўніцтва найбольш характэрнае нашай вёсцы. Беларускай вёсцы выключна, аб чым сведчыць і гэты — ужо восьмы — выпуск конкурсу на найлепш захаваны помнік драўлянага вясковага будаўніцтва. — Беларускае асяроддзе, можна так сказаць, мае... Болей »