- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
У акне барака, які да нядаўна выконваў ролю сакольскага аўтобуснага вакзала, картка з паведамленнем, што каса і пачакальня закрыты ў вольныя ад працы дні. Але картка тая сабе, а жыццё сабе — аб’ект закрыты і ў будзённыя дні. Пачакальня знаходзіцца навонкі будыніны, пад нябесным купалам, дзе пасажыры... Болей »
Размова з Дзмітрыем Бандарэнкам, у цяперашні час эміграцыйным беларускім грамадскім і палітычным дзеячам, каардынатарам ініцыятыў „Хартыя-97” і „Еўрапейская Беларусь”, былым мужам даверу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 г. Андрэя Саннікава, асуджаным на два гады турмы, у красавіку 2012 г. датэрмінова... Болей »
Нямое кіно ў спалучэнні з жывой музыкай гасцявала тры дні ў Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскім цэнтры мастацтва. Праводзіўся тут першы фільмавы фестываль „Camera!ta”. Яго часткай былі паказы нямых беларускіх фільмаў „Кастусь Каліноўскі” з акампанементам фартэпіяна, за якім сеў мінскі кампазітар... Болей »
Нямое кіно ў спалучэнні з жывой музыкай гасцявала тры дні ў Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскім цэнтры мастацтва. Праводзіўся тут першы фільмавы фестываль „Camera!ta”. Яго часткай былі паказы нямых беларускіх фільмаў „Кастусь Каліноўскі” з акампанементам фартэпіяна, за якім сеў мінскі кампазітар... Болей »
Запіскі гэта, вядома, у адным значэнні занатоўкі, а ў іншым лісткі ў царкве за здравіе або ўпакой душы. Але „Запіскі” гэта таксама загалоўкі фотаальбома і выставы, якая сігналізуе яго выданне ў беластоцкай кавярні „Labalbal”. Аўтарам здымкаў з’яўляецца вядомы перш за ўсё як вакаліст рок-групы „0-85”... Болей »
Дзевяць аўтафур з амаль трымастамі рэквізітамі і трымастамі касцюмамі для оперы „Страшны двор” Станіслава Манюшкі і шэсць для мюзікла „Корчак” Крыса Уільямса заехала пад новы будынак Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра мастацтва ў Беластоку. Выгружаныя з іх касцюмы, рэквізіты і іншыя... Болей »
Лагойск — раённы цэнтр 40 кіламетраў на поўнач ад Менска. Маляўнічыя ўзгоркі, як не ў Беларусі. Невыпадкова па-суседску, у Сілічах, пабудаваны горналыжны курорт. Захапляцца прыгажосцю наваколля перашкаджае працяглы дождж, які ідзе з самой раніцы ў нядзелю 23 верасня. Таму засяроджваемся на працы — стараемся... Болей »
— Савецкі чалавек ахвяраваў сябе самога. Яшчэ адчуеце, што вы яго страцілі, — злавесна гучалі словы выказаныя Кшыштафам Лаўнічакам, які іграў ролю Чырвонага партызана ў „Чарнобыльскай малітве. Хроніцы будучыні” — сцэнічнай адаптацыі кнігі Святланы Алексіевіч. Яе прэм’ера, а дакладна перфарматыўнае чытанне... Болей »
„Вельмі добра, калі этнічныя беларусы маюць магчымасць вывучаць мову сваіх продкаў. Таму, што мова гэта галоўны ключ да культуры. Мова, культура, гісторыя народа — гэта нельга як-та разлучыць. Разумееце? Таму, што мова гэта асноўнае. Калі ёсць мова — ёсць народ. Калі няма мовы — няма народа”. Шаноўныя... Болей »
Шматкультурнасць — шанц развіцця — пад такім лозунгам у Міхалове адбылася сустрэча прэзідэнта РП Браніслава Камароўскага з самаўрадаўцамі і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый Гайнаўскага, Сямятыцкага і Беластоцкага паветаў. Хаця не было магчымасці, каб журналісты паставілі яму якое-небудзь пытанне... Болей »