- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Вядучай тэмай ХVІІ Алімпіяды беларускай мовы была беларуская гісторыя ў творчасці Уладзіміра Караткевіча. 80-я гадавіна з дня нараджэння гэтага пісьменніка адзначалася ў 2010 годзе, калі адбываліся школьныя элімінацыі і вучні рыхтаваліся да далейшых этапаў спаборніцтваў. У час пазаўрочных заняткаў ліцэісты... Болей »
Адзін з самых марозных дзён гэтай зімы. Вылажу з аўтобуса, і аж хочацца ўбачыць, як па вуліцы мчыцца экзатычны эму з Eliaszuk, што ўбачыў быў знянацку табліцу „Лешукі”. Дзівак эму — ці цяпер у Нараўчанскай гміне схочацца радным яшчэ раз падняць роднае і абмеркаваць яшчэ справу двухмоўных назваў? Пасярод... Болей »
Сучасная школа мае жаночы твар. Гэтая асаблівасць прыкметная ўжо пры першым кантакце са школай у Кляшчэлях. Калі пераступлю парог канцылярыі, жанчыны адразу дапамогуць распрануцца, завядуць у пакой дырэктара, запросяць пачаставацца кавай або гарбатай. З ветлівай усмешкай, гасціннасцю. — Частуйцеся цестам... Болей »
Тлумы запоўнілі калідор будынка Супрасльскай акадэміі ў час спектакля „Ой, даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша”. Слухаючы аповедаў з жыцця маладых акцёраў спектакля (слоўна-музычнага мантажа) гледачы на скрывалі хвалявання, а іншым разам смеху. У Супраслі была гэта першая выязная прэзентацыя... Болей »
10 лютага ў магазінах, ва ўстановах, на прадпрыемствах гайнавяне і жыхары навакольных сёл гаварылі аб адным — аб трагічнай смерці шасці маладых жыхароў Гайнаўшчыны, ва ўзросце ад 24 да 35 гадоў, якія прыблізна ў пяць гадзін раніцы загінулі ў дарожнай аварыі на краёвай дарозе нумар 66, непадалёк ад Замбрава.... Болей »
Арлянская гміна, распаложаная ў паўднёва-ўсходняй частцы Бельскага павета, займае абшар каля 170 квадратных кіламетраў. У 22 салэцтвах пражывае каля 3 300 чалавек, з чаго ў самой Орлі — 907 жыхароў (стан з 12 мая 2010 г.; у 1988 годзе ў гміне пражывала 4 891 асоба, з чаго ў самой Орлі дзве тысячы). Насельніцтва... Болей »
— Сёння мала хто мужавага брата называе „дівэром”, а хлопца — „крыяном”. Кніжка Чэслава Анджэя Хайнацкага „Назовы кроўнасці і сямейнага сваяцтва ў гаворках жыхароў ваколіц Бельска-Падляшскага” мае вялікую навуковую і культурную вартасць, — заяўляе студзіводскі фалькларыст Дарафей Фіёнік. — Гэты чалавек... Болей »
Усё ж такі дзяржаўныя чарадзеі-чарнакніжнікі памыліліся з датай правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Нешта ў зорках не зышлося, нечага ў свеце не здарылася, што павінна было адцягнуць увагу міжнароднай супольнасці ад беларускіх падзей. Не здарылася, як гэта было ў 2001 ці 2006 гадах, не будзем... Болей »
У гэтым годзе Гайнаўка ізноў стала адным з галоўных цэнтраў калядавання на Падляшшы, калі ўзяць пад увагу колькасць калядных мерапрыемстваў арганізаваных у гэтым прыпушчанскім горадзе, колькасць выканаўцаў калядных абрадаў на сцэне Гайнаўскага дома культуры, а таксама разнароднасць прэзентаваных калядак... Болей »
У многіх сем’ях падрыхтоўка да Ражджаства Хрыстовага была доўгай і займальнай, а самі святы мінулі вельмі хутка. Многа радасці было ў дзетак і моладзі, якія калядавалі па вёсках і гарадах. Дарослыя маліліся ў цэрквах і адпачывалі за сталамі, побач прыгожа прыбраных ёлак. Менавіта тады ўсплывалі ўспаміны... Болей »