- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
Пад ціўканне птушак на адзінай уцалелай самавітай ліпе на сакольскім праваслаўным могільніку, над магілай беларускага кампазітара і настаўніка Яна Тарасевіча ўжо ў другі раз, у 48 гадавіну смерці, адслужылі агульную паніхіду за яго ўпакой. Першую службу над яго магілай на яго ўпамін правёў айцец Уладзімір... Болей »
Несумненна, аб поспеху ў выбарах у Еўрапейскі парламент 7 чэрвеня можа гаварыць гісторык прафесар Антон Мірановіч, які стартаваў з чацвёртай пазіцыі спіска Грамадзянскай платформы са спалучанай падляшскай і вармінска-мазурскай акругі. Агулам атрымаў ён рашуча больш за два разы галасоў чым іншы кандыдат... Болей »
Пастаноўкі раннесярэднявечных бітваў і сутычак з верасня 1939 г. з прымяненнем піратэхнікі, паказы коннай стральбы з лука, каштаванне колішніх страў, на канец канцэрты гуртоў старадаўняй музыкі — гэта толькі некаторыя атракцыёны першага гістарычнага пікніка „Ад слявян да жаўнераў верасня”, які ў суботу... Болей »
Стваральнік Міжнароднага падляшска-палескага фестывалю традыцыйнага фальклору „Там по маёвуй росі” Дарафей Фіёнік не спадзяваўся такога роcквіту невялікага мерапрыемства, якое пачалося з кароткіх сустрэч з веснавым фальклорам. Пасля ў рамках фестывалю сталі прэзентавацца штораз то новыя прапановы і мерапрыемства... Болей »
XXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009” 20 траўня адкрыў маршалак Падляшскага ваяводства Яраслаў Дважанскі, а чатыры дні пазней закрыў яго дырэктар мерапрыемства Мікалай Бушко. Паміж іхнымі двума сказамі змясціліся не толькі багацце царкоўнай музыкі, але перш за ўсё пачуцці ўсіх... Болей »
Гарадок з роднай песняй — 55. Ніна Цыванюк: Прайшло ўжо 55 гадоў, нашы дзеці і ўнукі дарослыя ўжо, а нам здаецца — учора ўсё было, як Ніна Мушынская і Жэня Савіцкая гарадоцкі калектыў арганізавалі... 23 мая калектыў беларускай песні „Расспяваны Гарадок” адзначае сваё 55-годдзе з дня заснавання. Варты... Болей »
— Перад намі XXVIII Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка-2009”. Шмат фестываляў, шмат часу. Не адчуваеце стомленасці? — Думаю, што не. Кожны фестываль іншы, тым больш што першыя конкурсы, калі мы запрашалі хары, якія прыязджалі без ніякай ідэі — гэта наша мінулае. Галоўнае, з чаго пачыналі... Болей »
Яшчэ ў мінулым годзе паявіліся чуткі аб намерах стварыць у будынку былой Падставовай школы ў Рыбалах музей, прысвечаны жыхарам сяла і навакольных вёсак. На першы погляд нічога незвычайнага ў такіх намерах не было, бо апошнім часам экспанаты сталі збіраць у многіх гмінах і размяшчаць іх у школьных залах... Болей »
Дзесяцёх маладых мужчын з Беласточчыны прыняло ўдзел у трохдзённым конкурсе царкоўнага званення: „Паведамляе, усхваляе, склікае” ў Мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Супраслі. Быў гэта першы такога роду агляд у Польшчы. — Цяпер у нас ёсць гадзіннік і ведаем, калі маем ісці на... Болей »
— Грамадзянская платформа кідае выклік лявіцы, калі гаворка аб праваслаўным электараце. Партыя, якая ў Еўрапарламенце належыць да хрысціянскай дэмакратыі, з’яўляецца партыяй, якая ў рэгіёне такім як наш патрапіць спалучыць заходніх і ўсходніх хрысцяін. А ўмеласць спалучэння гэтых двух вялікіх патэнцыялаў... Болей »