- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Ніва” выдаецца ў Беластоку ад 1956 года. Кожны яе выпуск датуецца нядзеляй. У Беластоку газета трапляе ў продаж у чацвер, які гэту нядзелю папярэджвае. Нашу старонку ў Інтэрнэце абнаўляем раней — у аўторак да 12 гадзіны польскага часу (GMT+1).
Інтэрнэт з’яўляецца той прасторай, у якой беларуская мова можа адчуваць сябе поўнасцю свабодна. У рэальным жыцці — незалежна ад геаграфічных каардынат — прасторы такой няшмат. Таму на нашых электронных старонках мы вырашылі аддаць перавагу слову (перагружаць іх графікай не будзем — ні цяпер, ні ў будучым).
Вы знойдзеце на гэтых старонках, між іншым, поўны выпуск нашай газеты — ён згодны па тыпаграфіі са сваім варыянтам на паперы. Робім гэта з думкай пра чытача ў Беларусі, у якой у пачатку 90-х гадоў спынілася распаўсюджванне нашага тыднёвіка шляхам міждзяржаўнай дамоўленасці. На працягу ўсёй дэкады распаўсюджванне ніколі не ўзнавілася. Цана нашай газеты (на польскія ўмовы крышку ніжэйшая за сярэднюю) у перакладзе на эканамічную рэальнасць Беларусі робіць тыднёвік недаступным шырэйшай чытацкай публіцы. Дзякуючы гэтай старонцы Вы зможаце перапісаць кожны выпуск „Нівы” ў свой камп’ютэр, аддрукаваць яго, прачытаць, а мабыць і пазычыць знаёмым, якія цікавяцца жыццём беларусаў у Польшчы.
А пішацца-ж наша газэта наркомаўскім правапісам. Гэта ні пратэст супраць чаго-небудзь, ні падтрымка чаму-небудзь. Прычына цалкам іншая, чытач у кожным кутку сьвету павінен яе зразумець — газэта выкарыстоўваецца ў якасьці дапаможніка ў тых школах Беласточчыны, у якіх вядзецца яшчэ навучаньне беларускай мовы. А навучаецца яна паводле тае нормы, для якое йснуюць падручнікі. У выпадку, калі-б Рэспубліка Беларусь прызнала беларускую мову як сваю дзяржаўную й пачала сваіх дзяцей вучыць чытаць і пісаць зь мяккім знакам — інакш выглядала-б навучаньне мовы на Беласточчыне, іначай пісалася-б наша газэта. Душою й сэрцам мы за мяккім знакам, але ж і жыцьцё ставіць свае ўмовы.
Тэкст www.niva.iig.pl
У апошні дзень мінулага года Раённая пракуратура Беласток-Поўдзень склікала чарговую прэс-канферэнцыю ў справе „Нівы” з мэтай паінфармаваць журналістаў пра завяршэнне даследавання, пра якое стала вядома так у Польшчы, як і ў Беларусі. Нашу рэдакцыю, традыцыйна ўжо, не запрасілі, хаця 9 членаў Управы... Болей »
Акурат 10 гадоў таму, у лёсаносным 1994 г., 22-24 снежня цэнтральныя беларускія газеты „Рэспубліка”, „Звязда”, „Советская Белоруссия” былі надрукаваны з белымі плямамі. Не выйшлі тады зусім у свет чарговыя нумары „Свабоды”, „Народнай газеты”. Прычына той беспрэцэдэнтнай рэакцыі цэнтральных выданняў краіны... Болей »
„Чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі — вышэйшая каштоўнасць і мэта грамадства і дзяржавы”. Так запісана ў другім артыкуле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Там жа сказана, што „дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоваў для свабоднага і годнага развіцця асобы” і што грамадзянін... Болей »
Сёлета пачалася мая вышэйшая адукацыя. Вывучаю стаматалогію на Беластоцкай Медыцынскай акадэміі. На адным курсе са мной штудзіруе больш за сотню людзей. Я была ўпэўнена, што сустрэну тут каго-небудзь „сваёга”, з кім можна было б прынамсі паразмаўляць на гаворцы, а можа нават паўспамінаць белліцэй. Атрымалася... Болей »
Настойлівасць прыхільнікаў Юшчанкі прынесла свой плён. Вярхоўны суд Украіны часткова задаволіў скаргу яго штаба на дзеянні Цэнтральнай выбарчай камісіі, і вырашыў, што будзе перагаласаванне другога тура выбараў на Украіне. Зразумела, што каб прыняць такое рашэнне, неабходныя вельмі важкія падставы. І... Болей »
Выбары ў Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму на Беларусі даўно скончыліся. І напачатку было ўсё як і мінулыя разы. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына абвясціла вынікі. Выбары адбыліся з першага тура. Апазіцыя ў парламент не трапіла. А... Болей »
Ідэалогію кожнай краіны можна беспамылкова вызначыць па тых святах, якія яна прызнае і святкуе. Для большасці дзяржаў свету галоўным нерэлігійным святам ёсць Дзень Незалежнасці. На глебе гэтага свята пачынаюць фармавацца галоўныя каштоўнасці грамадзяніна краіны: адказнасць за сваю Радзіму і свой народ... Болей »
На мінулым тыдні Раённая пракуратура Беласток-Поўдзень паклікала ў ролі падазроных пяць членаў Управы Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва” папярэдняга склікання. Такім чынам спісак падазроных у злачынстве парушэння законаў аб бухгалтарстве дасягнуў адзінаццаці чалавек. Справу вядзе намеснік славутай ужо... Болей »
У канцы восені, у Свіслачы, ля магілы славутага беларускага змагара Віктара Каліноўскага, брата Кастуся Каліноўскага, па даўно ўсталяванай традыцыі збіраюцца патрыёты з усяе Гродзенскай вобласці. Прыязджаюць, каб ушанаваць памяць герояў, якія паляглі за незалежнасць Беларусі. З гэтай імпрэзы, ужо шмат... Болей »
Давялося мне прысутнічаць пры адной спрэчцы. Спрачаліся неяк на Беласточчыне хлопцы пра тое, чым зараз павінен займацца нацыянальна свядомы беларус. Адны казалі што асветай, мовай, культурай, гісторыяй, што толькі гэта можа ўратаваць нацыю ад выраджэння, пашырыць колы валанцёраў і выхаваць новых беларусаў.... Болей »